| Дэзінфекцыя |
|
|
|
|
Калі вы жадаеце, каб ваш гадаванец радзей хварэў, то неабходна рэгулярна праводзіць дэзінфекцыю кратак, кармушак і інш. рэчаў. Таксама неабходна праводзіць дэзінфекцыю клетак у выпадку, калі жывёла хварэла або вы ганялі глістоў і інш. кішачную гадасць. * Перш за ўсё трэба добра вымыць каморку ад бруду, пашараваць яе з плынам. Прапаласкаць яе вадой. * Вапнавыя ўтварэнні ў каморцы ды прыбіральні добра выдаляюцца з дапамогай Сіліта або Антынакіпіна для імбрычкаў, а таксама воцатам альбо цытрынавай кіслатой ў крышталях. Асцярожна з ваннай! Непрарэагаваўшыя крышталі антынакіпіна вельмі агрэсіўныя да эмалі ваннай і эмаляваных ракавін. Плямы ад труса на дыване добра адціраюцца Ванішам. Каб прыняць астаткі паху і прадухіліць утварэнне рэгулярнай прыбіральні ў непажаданым месцы, працярыце тамака воцатам. Трусы аддаюць перавагу таму, каб хадзіць у прыбіральню ў сталыя месцы, воцат не адпуджвае труса, ён збівае яго з таўку, не даючы ўчуць старога паху з «наседжанага» месца. * Потым можна карыстацца дэзынфектуючым сродкам для жывёл, Nobactel. Калі вы купілі карыстаную каморку або вам яна дасталася ад памерлай жывёлы, яе неабходна прадэзінфікаваць асабліва старанна. Можна не затлумляцца і дэзынфекаваць даместасам з хлорам, пасля чаго выстаўляць клеткі на гаўбец і ветрыць на працягу двух гадзін. Некаторыя саму клетку мыюць хлоркай і кіпнем. Можна апырсківаць падлогу, дзе шпацыруюць трусы, замочваць у ім посуд (кармушкі, паілкі) і паддоны клетак на 2 гадзіны, раз на тыдзень. Некаторыя дасведчаныя разводчыкі для дэзінфекцыі выкарыстоўваюць дэлеголь і глютекс. Нажаль, апошні можна дастаць толькі ў вет. аптэках. Можна праціраць і спіртам, і нават гарэлкай, а можна проста распыляць з дапамогай пырскаўкі для кветак. Але пасля ўсё роўна трэба, каб пары гадзін запах ветрыўся. |


