This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Праблема ліпкага надворку PDF Print E-mail

"У майго труса заўсёды на задку заўсёды вісяць кавалкі надворку. Што можа быць няправільным?"

Гэта, магчыма, найбольш частая скарга адносна здароўя труса. У большасці выпадкаў (у дарослых трусаў, прынамсі), гэтая маса зроблена з дрэнна сфармаваных цэкатрофаў, якія маюць форму пасты, а не звычайную - звязаных, мяккіх шарыкаў. Каб здабыць пажыўныя рэчывы з цэкатрфаў, трус з'ядае іх уначы, як толькі яны з'яўляюцца з задняга праходу, непасрэдна з анальнай адтуліны. А таму шмат хто з уладальнікаў рэдка бачаць іх. Цэкатрофы - гэта цёмная мяккая груда (як вінаградзіны), пакрытых сліззю і вельмі смуродная. Але калі ў труса ёсць медыцынская праблема, яна перашкаджае таму, каб ён дасягнуў задняга праходу і Вы можаце бачыць цэкатрофы на падлозе. Цэкатрофы падоўжаныя, зелянявыя па колеру, пакрыты сліззю і маюць моцны пах.

Нармалёва, калі Вы, зазірнуўшы ў краткі, знаходзіце там зрэдку цэкатрофы. Але калі Вы знаходзіце часта: у прыбіральні, на падлозе або на трусіку - сёе-тое з'яўляецца няправільным. Калі ласка, пракансультуйцеся са сваім ветэрынарам, калі Вы заўважыце вялікую колькасць цэкатрофаў у каморцы. Цэкатрофы - жыццёва важная частка дыеты Вашага труса, нельга пазбаўляць труса гэтага.

Цэкум труса - далікатна сбалансаваная экасістэма. Калі кішачнік рухаецца занадта павольна або калі трус атрымлівае дыету, забагатую легкатраўнымі вугляводамі і забедную на сырое валакно, складанае "насельніцтва" бактэрый у сляпой кішцы можа стаць неўраўнаважаным. Гэта з'ява вядома як цэкальны дысбіёз. Прасцей кажучы, выгодныя бактэрыі (напрыклад, бактэрыёды) выцясняюцца павязічанай колькасцю меней пажаданых жыхароў, такіх як дрожджы (звычайна сакарамыкопсіс) або нават вельмі шкоднымі бактэрыямі, такімі як кластрыдыі.

• Ці можа ваш трус можа дасягнуць да свайго задку? Поўныя і пажылыя трусы (асабліва самкі з вялікім падгрудкам), магчыма, не ў стане дацягнуцца да свайго задку.

• Ці не пашкоджаныя зубы? Трусы з хваравітымі ротамі не будуць ёсць свае надворкавыя шарыкі, і яны не даглядаюць за сабой належным чынам таксама, таму ў іх можа быць бруднае футра.

• У труса ёсць рабакі? Некаторыя ўладальнікі трусаў паведамляюць, што праблемы ліпкага азадка знікаюць пасля таго, як трус пазбаўлены чарвякоў. Хатнія трусы могуць набыць чарвякоў (звычайна падчас таго, як яны сілкуюцца зелянінай, сабранай у абласцях, часта наведвальных дзікімі трусамі), але клінічныя праблемы, як мяркуецца, рэдкія.

• Дыета павінна быць прыстасаваная. Гэта - самы пашыраны чыннік праблемы: трусы, ядучы дрэнна збалансаваную дыету (зашмат ежы або занадта багатую пажыўнымі рэчывамі, напрыклад, камбікорм), перапраізводзяць цэкатрофы і не ядуць лішак.

Першы крок, калі ў трусе стала брудны задок - паездка да ветэрынара для медыцынскага агляду, уключаючы агляд задніх зубоў і мікраскапічнае даследаванне надворку. Зубныя праблемы трэба лячыць, ад паразітаў пазбавіцца; подагрычныя трусы могуць атрымаць выгаду з супрацьболевых наркотыкаў і фізіятэрапіі. Брудныя задкі ўяўляюць вялікую пагрозу ад мухі - утрымоўвайце вобласць у чысціні штодзённымі ваннамі задка, выкарыстоўваючы ўмераны раствораны шампунь для кацянят, або раствораны Hibiscrub (ад ветэрынара).

Пасілкі для здароўя

Ліпкія азадкі адбываюцца ў некалькіх сітуацыях:

• Занадта шмат бялкоў або вуглявода

• Занадта мала валокнаў

• Занадта шмат добра збалансаванай дыеты.

Не заўсёды лёгка ідэнтыфікаваць дакладна, што выклікае праблему. Напрыклад, трус, які сілкуецца ежай з нізкім зместам бялку, павінен есці шмат, каб атрымаць досыць бялка і ў выніку з'ядае занадта шмат вуглявода. Трусы створаны так, каб спажываць траву ды валакністыя расліны. Дарослы хатні трус, як правіла, патрабуе 13-15 % бялка і прынамсі 20% валакна. Большасць трусавых прадуктаў (уключаючы "гатовыя" прадукты) трэба падаваць з сенам, каб падняць колькасць валакна ў ежы да 20 % +. Здаровая дыета для большасці трусаў заснаваная на неабмежаванай колькасці сена плюс абмежаванай колькасці трусінага камбікорму добрай якасці. Трусы, якія павінен схуднець, могуць цудоўна жыць і выключна на сене ды вадзе!

"Сенная і вегетарыянская" дыета - лагічнае пашырэнне гэтага панятку. Перайманне дыеты дзікага труса - гэта дакладна, да чаго трусы і прызначаныя, што есці, і часта гэта вельмі карысна для трусаў з ліпкім надворкам. Неабмежаваная колькасць сена спажываецца разам з разнастайнай гароднінай і зелянінай, плюс вельмі маленькая колькасць сумесяў або камбікорму. Любая змена ў дыеце павінна рабіцца паступова, прынамсі за тыдзень, разбаўляючыся неабмежаваным сенам добрай якасці. Як толькі іх кішкі прыстасаваліся да зеляніны, большасць трусаў шчасліва з'ядае груду зеляніны памерам з сябе кожны дзень! Трусы, якія адмаўляюцца есці сена, з'яўляюцца сапраўднай праблемай - Вы, магчыма, павінны пашукаць больш спецыялізаваную дыету, распрацаваную для лабараторных або мясных трусаў, каб знайсці адну з дастатковай колькасцю валакна. Не давайце дадатковых вітамінаў/мінералаў за выключэннем тых выпадкаў, калі іх параіў ветэрынар: розная зяляніна ды сена ўтрымоўвае ўсё, што патробуе Ваш трус.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬