| Небяспека кедравых габлюшак |
|
|
|
|
Габлюшкі з мяккай драўніны (з кедру ды хвоі) - папулярная насыпка для свойскіх жывёл, бо яна танная, мае прыемны водар і нават валодае дызенфікуючымі ўласцівасцямі. Але ці бяспечная яна для жывёл, для якіх прызначана? Лабараторныя даследванні паказалі, што такая насыпка можа паступова забіваць трусаў, і большасць сур'ёзных заводчыкаў лічыць іх выкарыстанне памылкай. Гэтыя габлюшкі маюць цудоўны водар з-за эфірных алееў (фенолаў), якія яны вылучаюць. Гэтыя ж фенолы, якія здольныя заглушаць смярдзенне, адпугваюць блыхаў ды моль, лабараторныя даследванні паказалі, што кедровыя ды хвойныя габлюшкі замаруджваюць рост мікраарганізмаў. Але "натуральнае" не заўсёды азначае бяспечнае. Нажаль, тыя самыя фенолы ды кіслоты шкодныя для здароўя трусаў, асабліва ўплываюць на дыханне (дыхавіца, раздражненне, алергія), таксама выклікаюць змены ў вантробе. Трусы, на якіх стала уздзейнічаюць фенолы (напрыклад, зачыненыя па-за краткамі побач са стружкай у прыбіральні), у вялікай рызыцы. Атрутныя фенолы паглынаюцца праз дыхальныя шляхі і трапляюць у кроў. Вантроба спрабуе іх выдаліць, вырабляючы вялікія колькасці процідзейных ферментаў. Гэта, у сваю чаргу, можа паменшаць эфект некаторых лекаў на 40% (такіх, як ксілазін ды кетамін, папулярных анастэзуючых сродкаў для трусаў). Трусы і так вельмі абмежаваныя ў тым, якія віды анастэтыкаў на іх можна ужываць шчасна, таму ўздзеянне фенолаў змяшчае іх у вельмі небяспечнае ды цяжкае становішча. Кіслоты, што вылучаюць хваёвыя ды кедравыя габлюшкі, вельмі разбуральныя, яны могуць пашкодзіць каморкі, высцілаючыя лёгкія ды дырху. Дзеянне таксінаў закранае і людзей, і іншых жывёл. Шмат даследаванняў таксічнасці дрэваў была фактычна праведзена на людзях, што працуюць у драўнянай прамысловасці (на лесапільні, за вярштатам) з хвойнай драўнінай. Звычайна параўноўваюць узровень захворванняў гэтых людзей - ды іншых працоўных або сярэдняга насельніцтва. У першых нашмат вышэйшы ўзровень астмы. Адна з распаўсюджаных хвароб у хатніх пацукоў - праблемы з дыхальнай сістэмай, шмат якія з уладальнікаў жывёл паведамілі аб паляпшэнні стану пацукоў, калі з хваёвых габлюшак іх перавялі на іншую насыпку. Таксама і ў куранят, якіх утрымоўваюць на стружцы з мяккай драўніны, больш высокі ўзровень дыхальных інфекцый. Вантробныя мікрасамальныя ферменты (HME). Хвойныя ды кедравыя таксіны закранаюць не толькі дыхальныя шляхі. Даследванні высветлілі, што неапрацаваняая хвоя ды кедр выклікаюць даволі відвочныя змены ва ўзроўні вантробных ферментаў. Вантроба - гэта орган детаксіфікацыі цела, і падняцце ўзроўня ферментаў - гэта шлях, якім вантроба апрацоўвае шматлікія шкодныя элементы, з якімі яна сутыкаецца штодзённа. Узняцце ўзроўня ферментаў паказвае, што целу прыходзіцца працаваць цяжэй, каб пазбавіцца таксінаў. Падвышэнне ўзроўня ферментаў вантробы ў сваю чаргу можа паўплываць на метабалізм лекаў, у там ліку анастэзучых сродкаў, але непасрэдная сувязь паміж гэтымі зменамі і хваробай або клінічнымі прыкметамі не гэтак відавочная. У лабараторных мышэй гэтыя ферменты пачалі падвышацца пасля ўсяго 24 гадзін, праведзеных на кедравых габлюшках, і вярнуліся да нармалёвага ўзроўню, толькі калі мышы былі аддалены ад стружкі на працягу 12 дзён. Адно з даследаванняў паказвае, што смяротнасць пацучат, выгадаваных на кедравых габлюшках, надзвычай высокая ў параўнанні з пацучатамі, выгадаванымі на збожжы або асінавай стружцы: з першых пацучат 56 % былі мёртвыя на 2 тыдні веку, у той час як на іншай насыпцы загінула толькі 0.01 % пачуцат. Выгадаваныя на кедры пацукі таксама важылі прыблізна на 23 % менш, чым іншыя. Сталае падляганне ўздзеянню таксінаў - напруга для цела, і яно можа прывесці да паніжэння або зноскі імуннай функцыі. Лабараторныя мышы, якіх трымалі на хваёвай стружцы на працягу толькі месяца, мелі больш хуткую імунную рэакцыю. У мышэй жа, якіх утрымоўвалі на хваёвых габлюшках на працягу 8 месяцаў, была павялічана вантроба. Гэта ж самае даследаванне паказала, што ў мышэй, якіх утрымоўвалі на хваёвых габлюшках, таксама з'явіліся рэпрадуктыўныя праблемы. Калі мышам давалі выбар, яны пазбягалі кедравых габлюшак. Ад габлюшак з мяккай драўніны ёсць таксама і іншыя небяспекі. Даследаванне паказваюць, што ў людзей, якія працуюць на драўлянай прамысловасці ды падлягаюць уздзеянню пылу мз яккай драўніны, больш высокі ўзровень ракавых утварэнняў каморак дыхальных шляхоў ды больш чым утрая павялічана рызыка рака галасавой шчыліны. Калі хвойныя або кедравыя габлюшкі апрацоўваліся тэмпературна або вымочваліся, некаторыя з фенаў выдаляюцца і эфекты не гэтак значныя, але ўсё ж адбываюцца. З хваёвай стружкай праблема не настолькі відавочная: яна вылучае падобныя эфірныя алеі, але рызыкі не гэтак бачныя. Шмат хто кажа, што падчас высыхання габлюшкі губляюць большасць эфірных алееў і што прадукты з высушанай хвоі бяспечныя. Абапіраючыся на даследванні, якія зафіксавалі тэндэнцыю алергічных ды дыхальных хвароб, а таксама ўздзеянне на вантробу, падаецца падставовым пазбягаць кедравых габлюшак для трусінай прыбіральні, тым больш, што альтэрнатыў шмат і яны дасягальныя. Калі даць звярам волю выбару насыпкі, пацукі ды мышы адхіляюць хваёвую ды кедравую стружку на карысць любога іншага тыпу насыпкі. Некаторыя з даследчыкаў прытрымліваюцца альтырнатыўнага погляду на сітуацыю: так, гэтыя габлюшкі утрымоўваюць рэчывы, падвышаючыя узровень HME. Але калі ўздзеянне фенолаў абмяжоўваецца толькі гэтым, то гэта не прычына непакоіцца. Ёсць шмат рэчаў, якія маюць тое самае уздзеянне, і гэта не грандыёзная падзея (акрамя тых выпадкаў, калі ёсць неабходнасць правільнага засваення лекаў). Некаторыя з такіх фактараў: паветраны абмен і склад, атмасферны ціск, чысціня, капрафагія, дыета, вільготнасць, асвячэнне, пара году, шумавы ўзровень, навакольная тэмпература, век, сардэчна-судзінкавая ды страўніка-кашачная функцыя, гарманальныя змены, абязводжванне, хвароба, ліхаманка, генетыка, пячоначны крывацёк, галаданне, цяжарнасць, пол, парода, балючыя стымулы, шок, напруга... Бруднае навакольнае асяроддзе таксама павінна быць дададзена да вялікага спісу фактараў, якія закранаюць надзвычай адчувальную пячоначную мікрасамальную сістэму. Некалькі чалавек сцвярджалі, што іх хатнія грызуны ўсё жыццё жылі на хвойных габлюжках без адмоўнага уздзеяння. Аднак знешне па жывёлам з павялічанымі паказальнікамі ферментаў вантробы гэтага не бачна. Калі над гэтымі жывёламі пасля смерці не было праведзена ўскрыцце ды поўнае даследаванне, каб выключыць прыкметы павелічэння вантробы або яе дысфункцыі, дыхальныя інфекцыі, або змены ў імуннай сістэме, то як можна сцвярджаць, што хвоя або кедр не паўплывалі на іх? Ёсць меркаванне, што хваёвая стружка, апрацаваная тэрмічна, бяспечная. Аднак даследаванні паказваюць, што тэрмаапрацоўка не выдаляе з драўніны ўсіх таксінаў. Пастэрызаваная стружка ўсё яшчэ выклікала падвышэнне ферментаў вантробы пацукоў ды мышэй. Вытворцы насыпак робяць трусам вельмі дрэнную паслугу, працягваючы друкаваць на пакавані малюнкі з трусікам. Лепшыя варыянты. Калі Вы жадаеце быць на бяспечным боку і выкарыстоўваць габлюшкі, цалкам вольныя ад гэтых шкодных складнікаў, то лепшы варыянт - прызвычаіцца выкарыстоўваць асінавыя габлюшкі. У продажы зараз ёсць і іншыя насыпкі, іх лік павялічваецца, напрыклад, прадукты тыпу шарыкаў, якія адпавядаюць для выкарыстання ў прыбіральні. Выбар залежыць ад тыпу жывёлы і для чаго выкарыстоўваюцца насыпка. Некаторыя з цвярдзейшых прадуктаў лепш выкарыстоўваць ў прыбіральні тхара або труса, у той час як мякчэйшыя тыпы добрыя для маленькіх хатніх жывёл, якім патрэбна больш роўная паверхня. Аднак, нават некаторыя з грануляваных прадуктаў могуць выкарыстоўвацца як напаўніцель ў краткі для грызуноў, тым больш, калі зверху пакладзены мякчэйшым напаўніцель. Частка навейшай альтэрнатывы ўключае папяровыя шарыкі (абсарбент, і змацоўваецца так, што вільготныя часткі можна лёгка выкінуць), насыпка, зробленая з мноства іншых арганічных матэрыялаў (напрыклад, дрэвесіна вішні/клёну, асіны, пабочных прадуктаў збожжа, драўляныя валокны, сена), і нават папяровыя палосы (якія з'яўляюцца мяккімі, але не вельмі ўпітваючымі). Майму трусіку я набываю гліняна-пясочную насыпку для котак, абавязкова без водарных дадаткаў. Часта забываюцца, што альтэрнатывы таксама з'яўляюцца таннымі, добра ўпітваючымі і лекка даступнымі ў гандлю. |


