This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Прыдатная жывёла для Вашага дзіця? PDF Print E-mail

Дзіця просіць завесці жывёлу, каб яму было з кім гуляць. Спачатку Вы падумалі пра сабаку або котку, але Вас напужала, колькі абавязкаў ды высілкаў яны ад Вас запатрабуюць. Тады Вы ўзгадалі пра трусіка, ён, здаецца, вельмі рахманы і не выклікае вялікіх клопатаў, так? Калі Вы сапраўды так лічыце, то Вам лепш адразу выкінуць з галавы ідэю пра труса.

Трусы сваевольныя і большасць з іх не любіць рук. У СМІ ды ў дзіцячых казках трусы малююцца як прыемныя ды паслухмяныя істоты. Людзі бываюць расчараваныя, калі даведваюцца, што сапраўдныя трусы амаль нічым не адпавядаюць гэтаму казачнаму вобразу. Трус можа быць агрэсіўным. Калі дзіця неналежна абыходзіцца з трусам: хапае за вушы, неправільна уздымае і г.д. - то нехта адзін (а, калі не пашчасціць, то і абодва) будуць параненыя. Трусы - баязлівыя і вельмі адчувальныя істоты, але на дзіва ўпартыя. Яны любяць рабіць усё па-свойму і дзяцей гэта расчароўвае, асабліва то, што большасці трусаў не падабаецца сядзець у кагось на каленях. Трус можа вельмі абурыцца, калі яго спрабаваць узяць на рукі. Дзецям цяжка ўзаемадзейнічаць з трусам і звычайна яны хутка губляюць да яго цікавасць. Калі ў Вашы дзеці маленькія, лепш пачакаць і не заводзіць труса, пакуль яны трохі не пасталеюць. Мы раім не набываць труса дзецям, меншым за 10 год. Трус не сабака, і зносіны з маленькім дзіцём, яшчэ дрэнна разумеючым розніцу паміж жывой істотай ды цацкай, можа скончыцца трагічна. Трус можа нават загінуць: з-за далікатнай будовы шкілета трусы з лёккасцю ламаюць сабе хрыбетніцу, спрабуючы збегчы з рук дзіцяці. Лепшы трус для маленькага дзіцяці — плюшавы. ВЫКЛЮЧЭННЕ: калі трусаў заводзяць сабе дасведчаныя бацькі, якім ужо даўно знаёмыя апісаныя тут факты. Важна памятаць, што ніякае дзіця не можа несці поўную адказнасць за жывёлу. Дарослы павінен сачыць за тым, каб запатрабаванні труса былі здаволеныя і быць першасным наглядчыкам, незалежна ад таго, наколькі сталае дзіця.

Догляд за хатнім трусікам вымагае шмат сіл ды выдаткаў. Як і ў іншых свойскіх жывёл, у трусаў ёсць патрэбы: яму неабходна ўвага ды любоў, а таксама ежа ды вада. Ён не можа знаходзіцца ў адзіноце працяглы час, бо адчувае вялікую патрэбу ў камунікацыі. У Вас павінна быць досыць часу, каб займацца яго выхаваннем, калі Вы жадаеце, каб трус быў ласкавым, рахманым і не псаваў Вашыя рэчы. Яму патрэбна дастатковая колькасць разумовых практыкаванняў (гульняў) ды фізічных заняткаў кожны дзень, усё гэта на небяспечнай для труса тэрыторыі. Трусы патрабавальныя да чысціні, і, каб прадухіліць хваробы, іх каморка ды прыбіральня павінны быць заўсёды прыбраныя: кожныя два дні, а летам кожны дзень. У бруднай каморцы хутка распаўсюджваюцца шкодныя мікраарганізмы, якія здольныя выклікаць сур'ёзныя захворванні. У трусаў даволі спецыфічныя запатрабаванні ў харчаванні. Можа, трус і сапраўды будзе танны, калі Вы ўзялі яго з прыюта, дзе яго ўжо спаклалі, прышчапілі, праверылі, а пасля Вам пашанцуе і ён ніколі ў жыцці не захварэе... Гэтыя жывёлы схільныя да мноства захворванняў, у выпадку амаль любога з іх патрэбна дапамога дасведчанага ветэрынара, а гэта каштуе шмат (трус занадта далікатнае стварэнне, таму лячыць яго самастойна ў хатніх умовах нельга). Сапраўды, ён не будзе зашмат каштаваць, калі не ўлічваць выдаткаў на набыццё вялікай каморкі для жытла (або вонкавай агароджы), альтэрнатыўнага застрэшвання кватэры, забеспячэння кабеляў, абгрызеных шпалер, забруджаных дываноў, кошт сена, насыпкі і г. д. Але ўсе гэтыя "невялікія" выдаткі - толькі пры ўмове, што жывёла будзе заставацца здаровай і памрэ мірна сама па сабе, заснуўшы, прыкладна праз 8-12 год... Гэта было б выдатна, аднак такое, хутчэй, падобна да казкі.

Трусам патрэбна месца, і шмат: не менш як 4м на двух трусаў. Вырашыце, дзе і як Ваш трус будзе жыць. Нават у выпадку, калі ўмовы дазваляюць Вашаму гадаванцу вольна скочыць па хаце, грукочучы лапкамі, яму ўсё роўна будзе патрэбна ўласная каморка для адпачынку ды ежы. Калі ж Вы жадаеце трымыць труса амаль увесь час у каморцы, яна павінна быць ВЕЛЬМІ вялікай. Краткі з крамаў не падыходзяць як сталае жытло, бо ў іх немагчыма добра рухацца. Варта падрыхтаваць месца, куды можна будзе паставіць вялікую самаробную каморку. Улічвайце плошчу Вашай кватэры, каб трусу не прыйшлося апынуцца разам з краткамі дзе-небудзь у цёмным кутку. 

Шмат хто з бацькоў разлічвае, што свойская жывёла выхавае ў дзіця адказнасць. Тэарэтычна гэта вельмі прыгожа, але больш верагодна, што ўсё скончыцца тым, што дзіця згубіць цікаўнасць да труса. У такім выпадку трус застанецца занядбаны або яго некаму аддадуць, і дзіця нічому не навучыцца. Нават горш: дзіця зразумее, што жыццём іншых можна пагарджаць і, што калі толькі досыць доўга пачакаць, то хто-небудзь прыйдзе і вызваліць цябе ад тваёй "адказнасці". Ці азначае гэта, што Вам не трэба заводзіць труса для свайго дзіцяці? Не, можна і завесці. Але як даросламу, Вам важна разумець, што гэта ВЫ будзеце тым, хто будзе перш за ўсё клапаціцца пра труса. Для труса можа быць стрэсам жыццё з актыўнымі, шумнымі дзецьмі.

Карысным было б задаць сабе наступныя пытанні: 

1. Ці можаце Вы знайсці двум трусам 4 м вольнага месца?
2. Як паставіцца Вашы сваякі да новага жыхара? Нават калі яны лаяльныя да Вашых захапленняў, лепш папярэдзіць іх загадзя. Ці няма ў каго з блізкіх алергіі на трусіную поўсць або на сена ці салому? Лепш высветліць гэта загадзя, чым шукаць, куды дзець труса, калі пачнецца хвароба.
3. Трэба ўлічваць прысутнасць у хаце іншых жывёл. Калі ў вас ёсць котка або сабака, Вы павінны быць цалкам упэўненыя, што ў прысутнасці труса ў іх не разгуляюцца паляўнічыя інстынкты.
4. Як доўга Вы згодныя клапаціцца аб трусіку? Пры добрым доглядзе свойскія трусы жывуць 8-12 год, а бывае і больш. Калі Ваша дзіцё паедзе вычыцца, то труса атрымаеце ў "спадчыну" Вы. Дзесяткі тысяч трусаў кожны год канчаюць жыццё ў прыютах, таму што "дзяця згубіла да яго цікаўнасць".
5. Ці можаце Вы адмовіцца ад жадання хапаць прыемную мяккую свойскую жывёлу ў рукі? Трусы - пяшчортыя і пацешныя свойскія жывёлы, пакуль яны знаходзяцца на ўзроўні зямлі. Але большасці трусаў не падабаецца, клі іх бяруць ды ўздымаюць.
6. Як плаціць за ветэрынарнае абслугоўванне? Ці ўпэўнены Вы, што знойдзеце патрэбнага спецыяліста-ветэрынара па трусах?
7. Не ўсе трусы падтрымоўваюць ідэальную чысціню. Ці можаце Вы жыць з тым, што яны пакідаюць надворак на падлозе?
8. Хто будзе клапоціцца аб трусах, калі Вы на вакацыях?
9. Трусы могуць абгрызаць рэчы: дываны, шпалеры ды кабелі. Іх трэба абараняць ад труса. Ці згодныя Вы так жыць?

Калі Вы можаце адказаць станоўча на гэтыя пытанні, нічога больш не перашкаджае з'яўленню трусаў. Утрымоўваць трусаў не так проста, як падаецца на першы погляд, аднак, калі Вы, ўзважыўшы ўсе "за" ды "супраць", вырашылі, што трус Вам патрэбны, не спяшайчеся адразу бегчы ў краму купляць труса. Спачатку трэба падрыхтаваць усё неабходнае, каб будучаму гадаванцу было ў новай хаце зручна ды бяспечна.
 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬