This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Купанне PDF Print E-mail

Важна, каб футра ды скура труса былі чыстымі, бо гэта паляпшае стан яго здароўя ды самаадчуванне. Але трусаў вельмі не пажадана купаць, яны даглядаюць за сабой самі. Калі ж трус па нейкай прычыне не ў стане пачысціць сваё футра сам (напрыклад, з-за доўгай ляксы, хваробы або паралюша), трэба яму дапамагаць. Ёсць некалькі спосабаў рабіць гэта, і Вам трэба высветліць, які з'яўляецца лепшым і найбольш прыемным для Вашага трусіка.

Для некаторых частак цела будзе дастатковым абціранне вільготнай губкай або хусткай. 

Калі ў труса лякса або трус паралізваны, Вам будзе патрэбна час ад часу мыць яго задок ды пахі. Сачыце і за тым, каб у хворага труса не было апёку ад бруляў. Можна запоўніць ракавіну прыблізна на 2-3 см вадой, і ўтрымоўваючы труса пад пярэднія лапы, паволі пагрузіць яго задок у ракавіну. Вольную руку выкарыстоўвайце, каб паплёскаць вадой на труса і мякка змыць увесь надворак або апаласнуць брулі. Таксама можна ўключыць ваду бегчы і змясціць азадак/сцёгны труса пад кран і далоню памыцць труса, яго утрымоўваючы. У любым выпадку пераканайцеся, што вада прыемна-цёплая па тэмпературы, і не мачыце труса больш, чым гэта патрэбна. Мыйце толькі тыя часткі цела, што забруджаны. Лепш вымыць толькі задок труса і ніколі не купаць труса цалкам. Можна ўжываць спецыяльны шампунь для трусаў. Трэба звяртаць увагу на тое, каб пасля купання трус застаўся ў цёплым пакоі, яго трэба абараніць ад празябання!

На здымку, зразумела, жарт. :)

Некаторыя трусы добра ставяцца да фена на цёплым (але ні ў якім разе не на гарачым) рэжыме, трымайце фен далёка ад скуры Вашага труса. Вельмі пільна сачыце, каб на лапах хворага труса не ўтваралася ран. Як толькі трус цалкам высахне, можна нанесці мазь на запалённыя кавалкі скуры. Пры апёках ды запаленнях добра дапамагае Салкасерыл, Flamazine (выпісвае ветэрынар) або Bag Balm. Калі Вы карыстаецеся іншымі лекамі, то пераканайцеся, што ў мазі, якую Вы выкарыстоўваеце, няма цынку, паколькі пры праглынанні (аблізванні) ён атрутны для трусаў.

Парлізаваным трусам таксама трэба дапамагаць вычышчаць вушы, паколькі яны часта не могуць зрабіць гэтага самастойна. Асцярожна выдаліце залішні воск з іх вушэй. Папрасіце, каб Ваш ветэрынар паказаў, як гэта рабіць, калі Вы не жадаеце пашкодзіць вушы або праштурхнуць воск далей у вуха, зрабіўшы гэта няправільна. Як толькі ў Вас з'явіцца досвед, Вам гэта падасца вельмі лёгкім, і, верагодна, Ваш трус нават будзе атрымліваць ад гэтага асалоду.

Дапамажыце трусу з доглядам за яго футрам, чысціце яго мяккай шчоткай. Асаблівую ўвагу прысвячайце поўсці на задку труса, дапамагайце ўтрымоўваць яго чыстым.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬