This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Эпілепсія PDF Print E-mail

Расповед з досведу:

"Першы прыступ, лета 2004. Гісторыя эпілепсіі Люсі пачалася ў 2-гадовым узросце. Яна ды яе сябра-трус Дробка цешыліся паблізу ў нашым садзе. Люсі пасвілася ў траўніку, прыкладна 3 м наводдаль ад нас. Мы назіралі за імі і заўважылі, што яна рптам кінулася ніц на бок.

У першы момант мы былі кранутыя, бо мы падумалі, што яна вельмі добра сябе адчувае і дурэе - выказвае гэта такім чынам. Памылковае ўражанне! Яна грызла зноў і зноў сваю правую заднюю нагу. Яе маленькае цела сутаргава сціскалася цалкам направа, яна заціскала і шалёна глызла між тым заднюю правую лапу. Мы былі адразу каля яе. Я ўзяла яе на рукі, спрабавала сцішваць, і зыходзіла, шчыра кажучы, з таго, што я ведаю пра агонію. Усё працягвалася прыкладна 15 - 20 секунд. Потым яна лёгка куслула мяне за палец, пхнула галавой маю руку і сігналізавала мне, што я павінна пакідаць яе у супакоі. Яна паскакала ад нас і далей пасвілася, як быццам нічога не было. Мы зыходзілі з таго, што яна была укалотая, верагодна, мурашкай або падобнай казуркай у заднюю нагу ітаму мела гэты "прыступ". Да ветэрынара мы тады не пайшлі. Зрэшты нажаль, бо чым раней, тым было б лепш!

Другі прыступ восенню 2004. 04.09.04, прыкладна праз 2 месяцы пасля гэтай падзеі, яе зноў ахапіў такі прыступ. Гэтым разам ён адбыўся позна ўначы, каля 1 гадзіны раніцы, калі яны сядзелі ўжо ў клетцы. Ён працягваўся прыкладна 10 секунд і адбываўся гэтак жа, як тады ў садзе. Пасля шалу яна апрытомнела ды адчувала сябе гэтак жа нармалёва як заўсёды. Усё гэта моцна затурбавала мяне. Бо я павінна была ісці з Дробкай да ветэрынара, я адначасова ўзяла з сабой Люсі. Тым не менш ветэрынар нічога не знайшоў у яе, ён не бачыў такіх прыступаў у трусаў да гэтага дня. Клапатліва і нездавальняльна я зкантактавала з маім ранейшым ветэрынарам у Мюнхене, які адразу даў мне практычныя дарады, бо ў яго быў ужо досвед з эпілепсіяй у труса. Люсі прайшла ЭКГ, каб выключыць магчымую загану сэрца, якая магла выклікаць прыступы. ЭКГ была выдатная не гледзячы на аўтамабільную вандроўку і звязаны з тым стрэс. Далей мы спрабавалі абраць кроў для „вялікай карціны крыві“ (некаторыя ветэрынары таксама называюць яе "малюнак труса"), што не было магчыма, тым не менш, з-за замаленькай вагі (1 кг). Люсі атрымлівала ін'екцыі Tardastrex (на прыкладзеным пакаванні згадваецца, што гэта таксама сродак супраць эпілепсіі, толькі наўрац ці шмат хто з ветэрынараў іх чытаюць), а таксама прэпарат вітаміна B. Далей ветэрынар прапісаў ёй Люміналетэн, які я павінна была даваць ёй штодня ўвечары па 1/4 таблеткі. Ён ужо папярэдне апавяшчаў мяне, што яе эпілепсія, магчыма, не вылечыцца, і на працягу ўсяго жыцця прыйдзецца калоць курсы цыклам у 4 - 6 тыдняў і, акрамя таго, штодня яна павіна браць дозу таблеткі. Тым не менш, дозы таблетак настолькі малыя, што доўгачасовы прыбытак не выклікаў бы пашкоджанняў органа. 04.10.04 мы зноў з'яўлявідліся ў лекара для 2-ога шпрыцы. Па шчасцю, з часу першага зварота яе не блажыла. 3-і шпрыц яна атрымала на пачатку лістапада 2004, таксама з вынікам: ніякага чарговага прыступу з апошняга наведвання! У дамоўленасці з ветэрынарам мы прызначылі скончыць лячэнне пасля гэтага. Яна больш не атрымлівала шпрыц у снежні, і Luminaletten спынілі да сярэдзіны снежня.

Трэці прыступ у студні 2005. Праходзіў ён трохі ў іншай форме, яна паштурхнулася да мяне, пры гэтым яна ўжо цягнула за сабой заднія лапы.

Сутаргі. Мы заўважылі, што спачатку ў Люсі пачынаў трэсціся хвасток, а потым сутаргі пераходзілі на заднія лапы. Яны адбываліся часцей у перыяды, калі Люсі была ўзбуджаная (яна не кастраваная). Зараз яна прымае акрамя Luminalett штодзённа па 1 таблетцы (5 глабулі) Oenanthe crocata D6. Далей мы будзем прымаць 2 разы на тыдзень 0,5 мл Coenzyme compositum плюс Ubichinon compositum".

Для гаспадароў трусаў:

Я спытала майго ветэрынара, што я магу рабіць у выпадку прыступу. Кароткі і ашаламляльны адказ: "Нічога!" Я магу толькі клапаціцца аб тым, каб Люсі падчас прыступу не атрымала траўмы, г.зн. прымаюць вострыя або цвёрдыя прадметы. Акрамя таго, не выклікаюць ніякіх гучных шумоў, не размаўляюць гучна і не крычаць, ніякай гучнай музыкі. Жывёлу таксама нельга хапаць, аднак, калі Вы здольныя да таго, можна жывёлу ўгаворваць ціха і вельмі спакойна. Пасля прыступу жывёлу можна гладзіць, калі яна дапушчае да гэтага. Люсі адапхнула маю руку пасля яе 1-ага прыступу летам 2003 больш чым выразна і неаднаразова – выразны знак, што жывёлу трэ пакінуць у супакоі.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬