| Догляд за крывашыікам |
|
|
|
|
Белабобка, пакладаная труска пароды белы фларындзец, трапіў да сваіх часовых гаспадароў пры Грамадстве Труса ў нядзелю днём. У наступны чацвер яна пачала нахіляць галаву. Інфармацыя, змешчаная на гэтай старонцы, з'яўляецца інфармацыяй, якую наглядчык Белабобкі вывучыў за той кароткі прамежак часу, які Белабобка ўжо мае гэтую хваробу.
1. Крывашый могуць выклікаць шмат якія чыннікі, таму з трусам трэба рэгулярна завітоўваць да добрага ветэрынара, каб ён высветліў прычыны загворвання ды вызначыў лячэнне. Прычыны гэтага захворвання могуць быць розныя. Сачыце, ці не змяняецца сардэчная норма, дыханне, ці ёсць змены ў дыетычнай перавазе, ці апушвае трусіка, ці змяніліся брулі, цэкатрофы ды надворак. Усе яны могуць паказаць на патэнцыйную праблему, з якой неадкладна павінен мець справу Ваш ветэрынар. Сачыце за прыкметамі болю; часта ў крытычным стане ў трусаў бывае брушны боль ад газу, таму што яны ядуць менш, і страваванне мае тэндэнцыю трохі запавольвацца ў параўнанні з нармалёвым. Як альтэрнатыўная методыка лячэння ўжываецца акупунктура. Некаторыя трусікі добра на яе рэагуюць, іглаўкалванне могуць вельмі палепшыць стан труса і якасць яго жыцця. Белабобка ўвогуле ж пасля першай сэсіі зрабіла першы за перыяд хваробы "брык". 2. Кампанія. Не недаацэньвайце эмацыйную частку клопату: трус, які штодня атрымлівае ўвагу і пяшчоту, будзе ў лепшым фізічным стане, чым той, які гэтага не мае. Прысвячайце клопату аб хворым трусіку шмат дадатковага часу, энергіі і цярпення. Для кожнага трусіка ў крытычным стане надзвычай важна ўпэўненасць, што аб ім турбуюцца ды клапоцяцца. Зразумейце, што Вы і іншыя члонкі сям'і павінны будзеце змяніць сваё жыццё, каб забяспечыць хвораму трусу дадатковы фізічны і эмацыйны клопат. Калі Вы не здольныя да гэтага, то, магчыма, ведаеце кагосьці, хто змог бы дапамагчы або хто пагадзіўся б ўзяць да сябе паралізаванага труса. На працягу яе часу паралічу труса лепш правяраць па 5 разоў на дзень. Муж, жонка, сябры або суседзі - няхай прыязжаюць на працягу дня, каб праверыць труса, пазаймацца з ім, апрануць новы памперс ды даць свежую гародніну/сена. Калі трусы валяцца, страціўшы раўнавагу, яны часта палохаюцца. Ніколі не пашкодзіць мець паблізу трусіка "няню", каб сачыць за ім і дапамагчы ў выпадку, калі яму стане дрэнна. Для фізічнага ды ментальнага здароўя трусіка вельмі важныя перыяды гульняў. Як толькі трусік стане дастаткова моцным, каб хадзіць, пачніце з ім гуляць, выпускайце яго бегаць па падлозе (хаця б па 5 гадзін на дзень). Зразумена, што першыя дні трусік будзе непэўны накомт свіх рухаў ды новага асяроддзя. Гэта працягваецца каля 10 дзён, потым трусік пачынае асвойвацца, знаходзіць свае ўлюбёныя мейсцы. Паглядзіце, якія з гульняў падыйдуць трусіку. Выдатна, калі Вы як наглядчык можаце навучыцца даваць "Lactated Ringers Solution" падскурна ў хаце, такім чынам трус не будзе паштурхнуты да вандроўкі. Ваш ветэрынар можа паказаць Вам колькасць вадкасці, якую даць і як гэта рабіць. Часта ў трусаў з нахіленай галавой "ніжняе" вока стаецца засухім і неабходныя каплі - штучныя слёзы. 3. Харчаване. Некаторыя трусы з нахіленай галавой ў пэўны момант адмаўляюцца ад ежы падчас іх хваробы. Кармленне з шпрыца можа быць неабходным. Кансерваваны гарбуз добрая ежа, а таксама гранулы: калі іх змяльчыць у блэндары, імі лёгка накарміць труса. У доктара Сюзан Браун таксама ёсць некаторыя людзі, якія сілкуюць сваіх хворых трусаў вадкай ежай пад назовам Deliver 2.0. 4. Прыбіральня ды каморка. На працягу першых дзён хваробы крывашыікі звычайна нястрымна катаюцца і не ў стане нармальна рухацца, таму для іх трэба зрабіць спецыяльнае "гняздо". Як яно будуецца, можна прачытаць ў артыкуле пра паралізаваных трусаў. Адзіная спецыфіка крывашыіка ў тым, што трэба сачыць, каб трус не пашкодзіў сам сябе, калі пачне звальвацца ды каціцца. Да таго ж, чым лепш ён сябе пачынае пачуваць, тым больш мейсца ў "гняздзе" яму патрэбна. Добрая рэч - гэта самаробныя краткі, бо іх можна зрабіць даўжэйшымі або карацейшымі. 5. Змяшчэнне ў хаце. Забярыце труса ў хату, калі ён жыў у загоне на прыродзе. Трымаеце труса падалей ад сквазняку ды занадта высокай тэмпературы. Яны, магчыма, не ў стане паштурхнуцца ў лепшае мейсца, памятайце гэта. Таксама лепш утрымоўваць падлогу ў вольным стане, каб там не было перашкод. Абмежаванне тэрыторыі і вызначэнне аднаго пакою, па якім будзе рухацца Ваш паралізаваны трус - добрая ідэя, паколькі не хацелася б, каб трусік паштурхоўваўся па ўсёй хаце, магчыма, наносячы сабе шкоду. Трымаеце ўсю іх ежу, сена і ваду ў межах дасяжнасці трусіка і ў нізкай талерцы, такім чынам яны змогуць лёгка да іх дабрацца. Можна змяшчаць гранулы ў міску або рассейваць іх на ручніку, каб трус мог спажываць іх лягчэй. Стала трымайце там свежую гародніну ды сена, каб заахвоціць труса да ежы. Сачыце за належнай гідрацыяй. Калі трус не п'е, то ваду першы час, магчыма, спатрэбіцца даваць шпрыцом. Потым, калі трусіку стане лепш, усталюйце бутэльку з вадой паблізу падлогі, такім чынам, каб ён мог піць. Лепш змясціць некалькі бутэлек па баках ложка, у такім разе трус будзе ведаць дакладна, дзе што. Трымаеце рэчы на тых самых мейсцах, наколькі гэта магчыма. Крывашыікі шмат чаго не бачуць, а сляпому патрэбна, каб навакольнае асяроддзе заставалася тым самым. Трымаеце труса ў пакоі, дзе ёсць шмат узаемадзеяння з людзьмі, але таксама і дзе ён або яна можа адпачыць, і калі ў гэтага труса ёсць (пераважны) сябра, трымайце абодух разам. Змясціце труса там, дзе ёсць дзейнасць, але не там, дзе шмат сталага гучнага шуму. Спіце са сваім трусікам у адным пакоі, калі гэта магчыма. Некаторыя ўсталёўваюць свой ложак на падлозе, каб трус мог прыехаць і 'наведаць' іх, калі ён пажадае. Завядзіце трусіку сябра, лепш старэйшага, які быў бы спакойны і быў бы добры для таварыскіх адносін, прыхільнасцяў ды захоўвання паралізаванага труса, разумова стымулюючы яго.Зразумейце, што пагоршаны стан труса закране яго і яго сяброў гэтак жа, як нас, людзей. Вы можаце забачыць у іх паводзіны, якіх Вы не чакалі, нават агрэсію, можа быць неабходна аддзяліць на некаторы час іншых трусікаў. Калі так, трымаеце іх у мейсцах, дзе яны могуць усё яшчэ бачыць адзін аднаго. 6. Купанне ды догляд. Кантралюйце спажыванне ежы і вады. Можна перайсці на люцэрнавыя гранулы ды сена, калі трэба набраць вагу. Пераканаецеся, што трус не обязводжваецца. Пераканаецеся, што прыбіральня дасяжная або зрабіце яе самі, адцяўшы адзін бок скрынкі для коткі. 7. Рух труса. Некаторым трусам-крывашыікам вельмі не падабаецца, калі іх уздмаюць або хапаюць, таму што ў руху іх здольнасць захоўваць каардынацыю ды раўнавагу збаіць яшчэ больш. Таму лепш даваць лекі трусам у той час, як яны ляжаць на ложку. Калі Вы вымушаны ўзняць труса, трымайце яго паблізу зямлі і вельмі асцярожна, таму што ў іх будзе тэндэнцыя перакуляцца і, часам, змагацца. Лепш, каб ложак труса быў побач з каморкай, каб, калі Вы дастаеце яго, каб прыбраць там, рух быў для яго меншым стрэсам. Для падавання лекаў добра падыходзіць коткавы ляжак, ён выдатна падтрымлівае трусіка на выпадак, калі той паспрабуе скочыць ды перакуліцца. Некаторых трусаў з нахіленай галавой не турбуе, што іх уздымаюць, у гэтых выпадках спрабуйце трымаць іх як мага больш. Пэпе, аднаму з трусоў, якога даглядалі на працягу 10 месяцаў, ставалася нашмат лепш, калі яго насілі па хаце доўгія прамежкі часу. Ён еў лепш, і яго стан значна паляпшаўся, калі яго трымалі або песцілі. Калі гаспадар павінен быў з'ехаць да працы, ён лёгка трапляў ў дэпрэсію. Тое, што Ваш трус - крывашыік, не азначае, што ён павінен сядзець у сваёй каморцы ўвесь дзень. Шмат у якіх хранічна хворых трусаў бываюць добрыя і дрэнныя дні. Не здавайцеся занадта хутка. Ёсць досвед, што хранічна хворы трус можа ачуняць, нават калі ён заставаўся хворым на працягу шматлікіх месяцаў. Размаўляйце з імі, пястуйце іх, любіце іх. Хвароба не замінае трусіку быць шчаслівым. І мацней за ўсё - чакайце, што яны паправяцца. Памятайце, яны абапіраюцца на Вашыя думкі ды пачуцці. Паспрабуйце заставаца ўпэўненымі настолькі, насколькі Вы можаце. |


