This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Догляд за хворым на паралюш PDF Print E-mail

Трусы здольны добра прыстасавацца да жыцця, калі яны падпалі слепаце, паралюшу, ампутацыі і г.д. "Калі бы я апусціў рукі з нагоды Скока (што мне прапанавалі 3 разы), зараз бы ў мяне не было б цудоўнага, шчаслівага труса, якім Скок з'яўляецца зараз. Запатрабаваўся год зашчыкаў, лекаў, кармлення са шпрыца і г.д. Скок не адчуваў сябе цалкам добра, але ён атрымліваў асалоду ад ежы, сяброўства з іншымі трусамі і любові".

Калі Ваш трусік стаў інвалідам, Ваш ветэрынар будзе ў стане дапамагчы Вам вырашыць, што зрабіць. Шмат якія паралізаваныя трусы вядуць вельмі шчаслівае жыццё дзякуючы выдатным ветэрынарам і адданым уладальнікам, якія даюць трусіку добры клопат і ўвагу. Трохногія трусы нармальна рухаюцца. Таму эўтаназія - гэта САМЫ АПОШНІ сродак, толькі калі трус знаходзіцца ў сталым болю або пакуце і няма шанцаў ачуняння. Але людзі бываюць жорсткія: нават калі трус цалкам здаровы, але у яго адсутнічае частка вуха, некаторыя гаспадары лічаць яго менш прывабным і перадаюць у краму або сховішча.

Што пажадана добра ведаць:

1. Паралюш могуць выклікаць шмат якія чыннікі, таму з трусам трэба рэгулярна завітоўваць да добрага ветэрынара, каб ён высветліў прычыны загворвання ды вызначыў лячэнне. Добра падабраная дыета надзвычай карысныя пры любых медыцынскіх скаргах, можна быць упэненым, што гэта падаўжае жыццё, а галоўнае - яго якасць. Іглаўколванне, масаж ды хірапрактыка могуць таксама вельмі палепшыць стан труса і якасць яго жыцця. Масаж з'яўляецца выдатным спосабам зменшыць любое зацісканне мускулаў, якое яны маюць і палепшыць Вашыя адносіны з трусам. Важна падтрымліваць кантакт з прафесійным ветэрынарам, які добра дасведчаны ў гэтых абласцях, калі Вы плануеце гэтым займацца. Лепш не змяняйце лекі або дыету, калі сітуацыя труса не пагаршаецца. Калі Ваш бягучы рэжым працуе добра, і стан труса стабільны, лепш нічога не мяняць. Забудзьцеся на краткі, калі гэта магчыма. Шмат якія паралізаваныя трусы становяцца нездольнымі кантраляваць бруленне. Няхай Ваш ветэрынар патлумачыць Вам, як прымусиць трусіка папісяць, гэта добры спосаб утрымоўваць яго ў чысціні і прадухіліць інфекцыі. Увогуле гэтыя трусы больш схільныя да інфекцый мачавога, паколькі яны не могуць вызваліць свае брулі цалкам. Супраць інфекцый могуць таксама дапамагчы журавіны (свежыя, не высушаныя, паколькі высушаныя пакрыты алеем ды цукрам), па палоўцы ў дзень. Брулі труса павінны часта правярацца на інфекцыі.

2. Кампанія. Тое, што трус хворы на паралюш, не азначае, што ён павінен сядзець у сваёй каморцы ўвесь дзень. Падчас прыносьце яго на кушэтку, папесціце яго, пакладзіце на траве ў цудоўны летні дзень, паляжыце з ім на падлозе, гуляючы з цацкамі. Не недаацэньвайце эмацыйную частку клопату: трус, які штодня атрымлівае ўвагу і пяшчоту, будзе ў лепшым фізічным стане, чым той, які гэтага не мае. Наконт гэтага раю пачытаць адпаведны пункт у артыкуле пра крывашыікаў. Набудце яму сябра, калі яго яшчэ няма.

3. Прыбіральня ды каморка. Паколькі паралізаваныя ды крывашыікі не здольныя трапіць у прыбіральню ды карыстацца ёй, то яго лепш утрымоўваць не ў кратках, а ў добрым мяккім коткавым ложку (зробленым з сінтэтычнага футра, якое можна прасаваць) або ў кошыку для бялізны, выкладзеным мяккай тканінай. Лепш выкарыстоўваць мяккія ды гнуткія матэрыялы, якія б да таго ж убіралі вільгаць. Лепш за ўсё працуе наступнае ўладкаванне: на падлогу кладуць непрамакальны брызент (занавескі для ванны) або шпітальную навалку, гэта перашкаджае таму, каб брулі ўбіраліся. Зверху змяшчаюць сінтэтычнае футра, або фланэлевую кашулю, або мяккі баваўняны дыванок, або коўдру з поўсці ягнят памерам як для дзіцяці. Абодва пласта прыбіраюць брулі, так што трус не ляжыць на іх. Магчыма, Вы пажадаеце дадаць да гэтага ваўняныя ручнікі, або навалку, або прасуючыеся матэрыялы для немаўлят для большай таўшчыні падушкі. Абірайце такія тканіны, якія лёкка ўбіраюць мачу, каб яны дапамагалі ўтрымоўваць трусіка так, каб яму было суха і зручна. Вам будзе патрэбна іх некалькі штук, каб адзін можна было прасаваць у той час, як іншы выкарыстоўваецца. Да таго ж па перыметру кошык павінен быць аточаны подушкамі ці скатанымі ручнікамі. У коткавых ложках ёсць паднімаючыяся бакі, яны робяць тую самы самую рэч: яны стрымліваюць трусіка ў небяспецы на выпадак, калі ён пакоціцца. Побач павінна быць досыць мейсца, каб трусіку расцягнуцца ды апякун мог змясціць у кошык з ім некаторую ежу. Калі ласка заўважце, што баваўняныя ручнікі павінны змяняцца, як толькі сталі забруджанымі, 2-3 разы на дзень.

Спецыфіка ўладкавання мейсца для паралізаваных: Можна таксама выкарыстоўваць дасяжныя падгузнікі, каб пазбегнуць вільгаці. Выкарыстоўваюць памер падгузніка, якая адпавядае вазе труса, пры вазе 1.5 кг гэта самы маленькі, для нованароджаных. Маркі Huggies ды падобныя тыпы не вельмі пасуюць, бо яны "фігурныя" і іх нельга пакласці роўна. Да таго паралізаваным патэбна "гняздо". Можна стварыць яго самастойна з пенапласту. Для "сідячага" гнязда, якое выкарыстоўваюць на працягу дня, спачатку змясціце на падлозе тонкую частку пенапласта (3-5 см вышынёй), і досыць шырокага, каб утварыць гняздо. Ззаду на баку дыванка змясціце больш высокую частку пенапласту (больш за 5 см вышынёй і даўжыней з гняздо), каб яна служыла падтрымкай. Далей пакладзіце мяккія матэрыялы, як апісана ў папярэднім абзацы. Далей пакладзіце памперс, згорнуты так, каб трапляць туды, дзе будзе задок трусіка. Насупраць пенапласту пакладзіце фланэлевую тканіну/кашулю або ручнік, скручаны і ўладкованы ў форме літары "U". Змясціце труса так, каб левая планка літары "U" падтрымлівала пярэднюю частку труса і паднімала яго да вышыні, дзе б трус мог ухапіць гародніну, калі пажадае.Падтрымка тканіны ды пенапласта з бакоў дазволіць трусу адпачыць, калі ён пажадае. Некаторым паралізаваным трусам падабаецца вісець на борціках, чым яны, магчыма, трохі памяншаюць ціск.

Для "ляжачага" гнязда, якое выкарыстоўваюць уначы, змесціце тонкую частку пенапласту, баваўняны дыванок і памперс. Далей вазьміце разнастайныя фланэлевыя рэчы і абгарніце вакол, каб зрабіць невялікую падтрымку. Зрабіце ямку наперадзе і змесціце там ежу. Добра было б акрыць труса матэрыялам, каб трымаць яго цёплым. Падаецца карысным уладкаваць ложак так, каб сябры трусіка маглі ляжаць разам з ім.

4. Харчаванне. Каб дазволіць трусу знаходзіцца ў розных паставах на працягу дня, а таксама есці, седзючы, можна ўладкаваць "харчовае" мейсца. Для гэтага можна выкарыстаць некалькі тапак (4-6, у залежнасці ад велічыні труса), засуньце іх адзін паверх другога, усталяючы пяткі аднаго ў насок другога, дадаткова замацаваўшы іх разам ізалентай, абгарнуўшы вакол. Далей трэба змясціць маленькія часткі пенапласта у насках верхняй пары тапак, каб стварыць падтрымку збоку. Побач змясціце гародніну/сена, паднятае ў становішча, дзе б трус мог дацягнуцца да іх. Можна выкарыстаць пасудовыя кантэйнеры, перавернутыя ўверх дном з накрыўкай наверсе. Потым змясціце труса так, каб жыватом ён ляжаў на тапках і яны падтрымоўвалі цела. Для таго, каб падесць, гэта - выдатны спосаб даць трусу вертыкальнае становішча, якое нагадвае яго нармалёвае. Але не пакідайце труса ў гэтым уладкаванні больш чым на 10-15 хвілін, бо праз некаторы час ён пачне выкоўзвацца і вываліцца на падлогу. Майце ў хаце шпрыц, каб можна была карміць з яго, калі спатрэбіцца. Сачыце, ці спажывае трус ежу і ці п'е. Можна перайсці на люцэрнавае сена ды камбікорм, калі патрэбна падтрымаць вагу. Сачыце, таб трус не дэгідрыраваўся.

5. Змяшчэнне ў хаце. Пераканайцеся, што пакой досыць цёплы; часам паралізаваныя трусы маюць паніжаны ціск і могуць астыць. Наконт уладкавання щ заце раю пачытаць адпаведны пункт у артыкуле пра крывашыікаў

6. Купанне ды догляд. Вам, верагодна, прыйдзецца выкарыстаць падгузнікі супраць нятрымання. Пераканайцеся, што каля каморкі труса няма ніякіх мух.

7. Рух труса. У залежнасці ад тыпу паралюша, якому падпаў Ваш трус, ёсць магчымасць стварыць яму калёсы, каб ён мог рухацца. Калёсы можна замовіць, набыць або зрабіць самастойна. Не ўсе трусы абвыкаюць да выкарыстання калёс, аднак для тых, якія гэта здолеюць, гэта павялічвае якасць іх жыцця, і шмат хто з людзей абірае гэты варыянт.

Можна паглядзець відэалекцыю пра догляд за трусамі ў адмысловых станах (на ангельскай мове).

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬