|
Сапраўдная кішачная перашкода амаль заўсёды суправаджаецца сур'ёзным раздуваннем і вострым болем. У яе выпадку лекі, правакуючыя кішачную рухомасць, могуць толькі пагоршыць сітуацыю, пасунуўшы блакаванне ў вузкую вобласць, дзе яно цалкам заблакуе кішачнік. Аднак калі няма поўнага блакавання, то медыкаментознае лячэнне лічыцца лепшым за аперацыю. Гастратамію (хірургічнае адкрыццё страўніка) можна зрабіць і выдаліць перашкоду, але ў трусаў, якія падвяргаюцца гэтай аперацыі, жаласна нізкія паказальнікі выжывання. Тыя, хто перажываюць аперацыю, вельмі часта канаюць праз некалькі дзён ад перытаніту або ад іншых ускладненняў, нават пры доглядзе самага дасведчанага кваліфікаванага трусінага хірурга. Аперацыю на трусіным страўніку трэба разглядаць толькі як самы апошні варыянт.
Калі Ваш ветэрынар вырашыў, што няма ніякай кішачнай перашкоды, ёсць некалькі працэдур, якія ён можа пажадаць ужыць, каб дапамагчы Вашаму трусу ў бедстве. Не выконвайце ні адну з гэтых працэдур без папярэдняга даследвання і згоды ветэрынара. 1. Далікатны брушны масаж - адзін з самых эфектыўных спосабаў стымуляваць "гультаяватую" кішку да працы. Размесціце труса на бяспечную паверхню на ручнік (або на Вашых каленах, калі трус пачувае сябе там бяспечна), упэўніцеся, што ён не можа саскочыць і пашкодзіць сабе. Рукамі ды кончыкамі пальцаў мякка масажуйце жывот. Месіце так глыбока, наколькі трус дазволіць, але неадкладна адступайце, калі ён выкажа боль. Калі мякка ўздымаць заднюю частку труса на 5-7см (галава труса шчасна прыткнутай у локаць масажора, цвёрда падтрыманы спінны хрыбет), гэта дапамагае газу мінуць лягчэй, і, здаецца, дапамагае трусу. Як толькі ён пераадолее пачатковае здзіўленне, што яго трымаюць гэтым чынам, трус будзе часта дазваляць нагам звісаць у камфорце і расслабіцца, пакуль масаж дапамагае газам зрушыць на выхад. Унутраныя органы труса вельмі далікатныя; дапамагаць яму трэба такім чынам, каб пазбегнуць іх выцінання і не зрабіць сітуацыю горш. У дадатак да стымулявання мускулаў масаж, здаецца, дапамагае разбіць газавыя бурбалкі і палегчыць колікі. Масажуйце так доўга і так часта, як трус будзе дазваляць і атрымоўваць задавальненне. 2. Эспумізан (сіметыкон) - вадкі, педыятрычны, або ў таблетках - істотна палягчае боль ад газаў, які звычайна суправаджае кішачную непраходнасць. Для палягчэння вострага болю 1-2 cc (20mg/ml суспенсіі) можна даваць кожную гадзіну, усяго тры дозы, потым 1 cc кожныя 3-8 гадзін. Гэтае рэчыва не паглынаецца кішачнікам і дзейнічае толькі механічна: змяняе павярхоўнае нацяжэнне газавых бурбалак. Сіметыкон фактычна інэртны, і бяспечны, калі яго не даюць задоўга. (Трус можа шчасна атрымаць палову капсулы па норме, апісанай вышэй.) Можна даць вугаль vegetabilis D6, D12 або D30. Тыя сродкі, што патрабуюць гэтага, развесці ды зрабіць кроплі, даваць некалькі разоў непасрэдна ў пашчу. Паспрыяе адначасова і невялікае правакаванне трусіка да руху. 3. Важна асцярожна сачыць за тэмпературай цела (пластмасавым, небіткім) рэктальным тэрмометрам. Звычайная тэмпература цела труса 38-40 С (101-103F). Больш высокая тэмпература сведчыць аб стрэсе або інфекцыі, апошняя патрабуе непасрэднай ветэрынарнай ўвагі. Тэмпература ніжэй за 38С патрабуе яшчэ большай увагі, чым злёгку высокая. Гіпатэрмія сведчыць або пра шок, або пра сэпсіс, або бактэрыяльную інфекцыю, якая ўвайшла ў крывацёк. Калі ў труса тэмпература, ніжэйшая за 37С, трэба лічыць гэта надзвычайным становішчам. Пакладзіце побач труса бутэлькі з цёплай вадой (абгорнутыя ручніком) і нясіце яго неадкладна дасведчанаму ў трусах ветэрынару. 4. Клізма. Можа быць карыснай клізма з цёплай чыстай вады, змяшанай з кроплей мінеральнага масла. Дадаванне солі Эпсама к вадкасці клізмы (1 лыжка на 30-40мл вады) можа дапамагчы пацягнуць вадкасць з навакольных тканін у кішачнік, дапамагаючы гідраваць праблемнае мейсца. Калі Вы ўжываеце солі Эпсама, Вы павінны пераканацца, што трус наогул добра гідратаваны падскурнай ін'екцыяй, такім чынам колькасць вадкасці ў целе труса не будзе вычарпана. Перш, чым Вы паспрабуеце зрабіць трусу клізму, калі ласка, папрасіце, каб Ваш ветэрынар праінструктаваў Вас у гэтым падчас рэгулярнага наведвання. Не чакайце надзвычайнай сітуацыі, каб даведацца, як гэта рабіць. Мы карыстаемся для клізмы дзіцячай гумовай грушай для вушэй. 2-2.5 кілаграмоваму трусу можна даваць 10-15 мл вадкай клізмы. Пакладзіце труса на спіну, добра падтрымоўваючы, каб ен не штурхаўся. Мякка ўстаўце змазаны наканечнік грушы ў задні праход не глыбей чым на 1.5 см. Будце далікатным. НІКОЛІ НЕ РАБІЦЕ НІЧОГА ГВАЛТАМ! Паволі вызваліце грушу і пакіньце труса на спіне на працягу прынамсі 30 секунд, каб дазволіць вадкасці трохі прайсці ў кішачнік. Калі Вы дазваляеце трусу перавярнуцца назад у звычайнае становішча, мякка ўздыміце яго задок на 5-7 см (цвёрда падтрымліваючы спінны хрыбет!) так, каб вадкасць прайшла ў кішачнік. Вам, магчыма, спатрэбіцца мякка прычыніць задні праход, каб пазбегнуць фантана. МЫ НЕ РЭКАМЕНДУЕМ ВЫКАРЫСТОЎВАЦЬ КАТЭТАР ДЫ ШПРЫЦ, КАБ ПАСТАВІЦЬ КЛІЗМУ. Трусіны кішачнік надзвычай тонкі і далікатны, і яго лёгка прарваць, з трагічнымі вынікамі. Груша для вушэй працуе добра, і нашмат больш бяспечная, чым устаўка катетера глыбока ў ніжні кішачнік. Клізма пастаўляе вадкасць да праблемнага мейсца. Яна можа дапамагчы гідраваць замацаваны, обязводжыны надворак у ніжэйшым кішачніку, нават калі падскурныя вадкасці, здаецца, не дапамагаюць. Сама прысутнасць цёплай вадкасці таксама павінна стымуляваць мускулы ніжняга кішачніку. Калі надворак Вашага труса стаў дробным, можна даць яму кавалачак папаі некалькі разоў на дзень. Калі жывот мяккі, бывае прыдатным мінеральны алей ("вадкі парафін", "вазелінавы алей", даваць некалькі разоў, пакуль не пальецца) або гамеапатычны сродак опіюм D30 (2-3 разы ў пашчу), метаклапрамід (пасля кансультацыі ветэрынара). Але абмяжоўвацца тым, што даваць мінеральны алей у выпадку кішачна супыну, нельга, гэтым пытанне не вырашыць. Пры згубе апетыту можна паспрабаваць даць ежу для немаулят, такую, як цёртую моркву. Colace вельмі эфектыўны супраць блока поўсці. Трусу трэба даць cc за адзін раз 3-4 разы на дзень, пакуль трус не пачынае выдаваць надварак па тып 'ніткі жэмчугу' (што характэрна для трусаў, стрававальная сістэма якіх падўладна блакаванню). |