This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Агульнае наконт здароўя PDF Print E-mail

Кожны ўладальнік жадае, каб яго трус быў здаровым ды моцным. Таму так важна падтрымоўваць гігіену ды добра даглядаць за трусам. Таксама нельга ігнараваць захворванні, каб яны не паспелі нашкодзіць жывёле. Здаровы трус вясёлы, цікаўны ды энэргічны, ён рэагуе на тое, што адбываецца навокал. Футра чыстае, не выглядае тлустым (брудна-бліскучым), няма лысінак. Важна паглядзець на зубы: разцы на верхняй сківіцы павінны знаходзіцца ПЕРАД ніжнімі разцамі.

 

Вочы блішчастыя, без прыкмет ятрасці, на поўсці каля вачэй няма прыкмет склізі ды вільгаці. Нос сухі, без вылучэнняў, трус не чхае. Вушы чыстыя, без налёту або параз. Задок чысты, сухі, не запэцканы надворкам. Трус не затлусты.

Агульнае. Трусіныя зубы растуць бесперапынна. Дыяпазон тэмпературы цела ў іх адносна высокі: 38-41С (101-104F). Хуткасць сардэчных скарачэнняў 130-325 у хвіліну. У трусаў можа быць шок і яны могуць памерці ад жаху, калі драпежнік падыйдзе заблізка - менавіта таму трэба ўзважваць, ці трэба пакідаць трусаў ў вонкавым загоне ўначы. У іх тонкі далікатны шкілет, вага якога толькі 8 % ад вагі цела. У трусак пад падбародкам ёсць подгрудак. Фізіялагічна трусы не могуць ванітаваць.

Уладальніку жывёлы неабходна быць вельмі ўважлівым і ўмець вызначаць, як трус сябе пачувае. Прыкметамі распачаўшагася захворвання часцей за ўсё з'яўляюцца адмова ад ежы, ускудлачаная ды бляклая поўсць, незвычайныя паводзіны, напрыклад, калі звярок хаваецца ў нязвыклым месцы. Трэба абавязкова звяртацца да ветэрынара (са спецыялізацыяй па экзатычным жывёлам) пры ўзнікненні любых сімптомаў захворвання: калі трус не рухаецца, кіхча, санлівы, згубіў апетыт, не было бабкоў за апошнія 12 гадзін, у яго цячэ сліна, ён цяжка дыхае, у яго цячэ з вока або з носа, дэнервуецца, не трымае брулі або ў яго кроў у брулях, ён худнее без змены ў дыеце, не трымае галаву, у яго нарост, болькі або пашкоджанні на скуры. Пры неабходнасці трэба везці гадаванца Ў спецыялізаваную клініку. Нельга займацца лячэннем жывёлы самастойна, бо некваліфікаваныя спробы дапамагчы могуць нарабіць хвораму непапраўную шкоду. Прыступаць да лячэння варта толькі пасля таго, як дыягназ дакладна вызначаны і ветэрынар даў усе рэкамендацыі. Вельмі важна, каб хворы трус атрымоўваў харчовую падтрымку, калі апетыт паменшаны.

Большасць трусаў актыўныя: схільны шмат гуляць, гарэзуюць, бегаюць. Пры гэтым яны рызыкуюць нарабіць сабе шкоды (або іншаму трусу), параніцца аб якія-небудзь рэчы. Нажаль, падчас узнікаюць абставіны, што неабходна пачаць дапамагаць трусу самастойна, пакуль яго не давезлі да ветэрынара. Аматарам свойских жывёл варта мець у хаце аптэчку хуткай дапамогі, у якой павінны быць наступныя прэпараты і інвентар:
• 3%-ны перакіс вадароду;
• настой рамонку, гарбата з фенхеля, аніса;
• актываваны вугаль;
• мальт-паста, ці рапсавы алей, або стэрылізаванае вазялінавае масла (НЕ вазялін), за мяжой яно звычайна называецца "мінеральнае" ці "парафінавае" масла;
• Colosan, ці Sab Simplex, або Rodicolan супраць апушвання, для рэгулявання стрававання;
Critical Care для дакормкі;
• Bird Bene-Bac Gel;
• Rescue Remedy на выпадак, калі трус моцна спалохаецца;
• абязбольваючае Novalgin/ Metacam; 
• супрацьапекавая мазь Салкасірыл ды любы мяккі антысептык (марганцавакіслы калій і г.д.);
• друзачкі, адпаведныя памеру лап жывёлы, вата, марля, вузкі лейкапластыр, пінцэты, шпрыцы;
• лампа чырвонага святла.
Гэта прыблізны набор таго, што можа спатрэбіцца для аказання першай дапамогі свойскай жывёле ў тым выпадку, калі гадаванец раптам захварэе ці параніцца, да прыезду ветэрынара.

Калі ў жывёлы назіраюцца прыкметы хваробы, варта вымераць ёй тэмпературу. Для гэтага карыстаюцца электронным тэрмометрам. Вымярэнне тэмпературы цела грызуна ажыццяўляюць рэктальна, наканечнік змазваюць вазелінам, а потым уводзяць на глыбіню 1-2 см. Калі тэмпература падвысілася да 40,5 і вышэй, трэба як мага хутчэй выклікаць ветэрынара.

Свойскіх трусаў трэба прышчапляць 2 разы на год, бо, нажаль, існуе некалькі смяротных захворванняў, якія здольныя іх забіць. Міксаматоз ды вірусная гемарагічная хвароба пагражаюць трусу нават, калі ён утрымоўваецца ў ідыяльнай чысціні ды ніколі не шпацыруе на вуліцы ды не бачыць іншых трусаў. Пасля прышчэпкі імунітэт супраць хвароб узнікае праз 2 тыдні і захоўваецца 9-15 месяцаў, час залежыць як ад тыпу прышчэпкі, так і ад асабістай рэакцыі звярка. Рабіць прышчэпку можна толькі здароваму трусу, ва ўзросце большым за 1.5 месяцаў. Нельга прышчэпліваць цяжарных ці кормячых трусак. 

Брулі труса могуць мяняць колер ад жоўтага да светла-чырвонага і рудага. Гэта не страшна, пакуль няма якіх-небудзь іншых сімптомаў, напрыклад, падвышанай тэмпературы, зрубы апетыту, абцяжаранага мачавыпускання. Трэба пільна сачыць за паводзінамі і адчуваннем звярка, а не ўпадаць у паніку, не разабраўшыся, у чым справа. У выпадку сумневаў варта зрабіць у ветэрынарнай клініцы аналіз мачы гадаванца і тады ўжо дакладна пазнаць, ёсць у брулях кроў або няма. Шмат якія трусіныя хваробы выклікаюцца бактэрыямі, а не вірусамі, і іх можна перамагчы антыбіётыкамі. Але бярыце труса да ветэрынара, які знаёмы з антыбіётыкамі, якія могуць выкарыстоўвацца на трусах.

Хваробы зубоў могуць быць вынікам мноства фактараў, уключаючы траўму, генетыку (напрыклад, у абравухіх сківіца закароткая або выродлівая), хваробы стрававання, інфекцыі і - дыета. Глядзець зубы ветэрынар павінен прынамсі адзін раз на год. Нельга спрабаваць зрэзаць перарослыя зубы труса самастойна, не кансультуючыся з ветэрынарам. Неналежным чынам абрэзаны зуб можа прывесці да сур'ёзнай зубной хваробы.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬