| Захворванні дыхальных шляхоў |
|
|
|
|
Сімптомы захворванняў. Пачатковымі сімптомамі ў большасці выпадкаў з'яўляецца частае чханне, акрамя таго трус пачынае ўзмоцнена даглядаць за галавой. У прагрэсіўнай фазе прыбывае яшчэ катар, памяншаецца вага, трус адмаўляецца ад ежы, пачынаецца слёзацёк і да таго ж дыхавіца. Трус дыхае адчыненым ротам, можа выцягваць галаву і шыю, жывот і грудзі моцна ўздымаюцца і ападаюць пры дыханні, жывёла ляжыць, падвышаецца тэмпература. Часам даходзіць нават да касога трымання галавы і адначасова можа далучыцца атыт, бранхіт, ятрасць лёгкіх. Далей жывёла становіцца апатычнай і, нарэшче, памірае на працягу адносна кароткага часу, калі не звяртаюцца да ветэрынара. Пры першых прыкметах прастуды трэба адразу наведваць ветэрынара, бо інакш ад простага катару (рыніта) вельмі хутка можа дайсці да ятрасці лёгкіх! Чыннікі. Гэтыя захворванні інфекцыйныя, яны выклікаюцца мноствам розных бактэрый і вірусаў, напрыклад, Pasteurella multicida, P. pneumotropica, Bordetella bronchiseptica, стрэптакокі, вірус сендай, пастарэлы, бардатэлы ды стафілакокі. Для дылетанта немагчыма дакладна азначыць узбуджальніка. Яны могуць жыць таксама ў здаровых трусаў. Рызыка хваробы павялічваецца, калі абаряняльная моц арганізма саслаблена: імунітэт жывёлы саслаблены сам па сабе, хваробай або неспрыяльнымі ўмовамі ўтрымання. Трусы могуць заразіцца таксама ад свайго ўтрымальніка. Калі ў гаспадара, напрыклад, стрэптакокавая інфекцыя (танзіліт) або прастудны бактэрыяльны катар, ён можа перакінуцца на труса. Таму пры інфекцыі лепш выкарыстоўваць маску і пальчаткі, таксама трэба зважаць на грунтоўную гігіену пры іх штодзённым забеспячэнні, каб трус не стаў ахвярай! Інфекцыі, якія выклікаюцца вірусамі (сапраўдны грып, вірусны катар) не заразныя. Інфекцыі, выкліканыя бактэрыямі, могуць быць заразныя - і ў большасці выпадкаў не вядома дакладна, адкуль інфекцыя з'явілася. Лекаванне прастудных захворванняў. Вельмі важна як мага хутчэй аднесці труса да ветэрынара, бо інфекцыйныя захворванні мага больш паспяхова лечацца на ранняй стадыі, калі ратункам з'яўляюцца антыбіётыкі. Але такія хваробы часта цяжка лекаваць і жывёлы паміраюць пасля працяглай хваробы. Мы не жадалі б даваць тут указанні па непасрэднаму прыняццю сучасных лекаў, бо дылетант не можа адрозніць ятрасць лёгкіх ад бясшкоднага катару, таму ветэрынар заўсёды павінен агледзець труса. Вышэйпаказаныя сімптомы могуць выклікацца рознымі відамі бактэрый, так што папрасіце вашага ветэрынара зрабіць пасеў і тэст на адчувальнасць, каб ведаць напэўна, з якім выглядам інфекцыі вы сутыкнуліся. Ветэрынар будзе лекаваць захворванні дыхальных органаў пераважна антыбіётыками, напрыклад, Chloramphenicol, Marbocyl ды байтрылам. З некаторага часу ўжываюць прэпарат Penicillin-Streptomycin (Veracin-comp). Важна: прэпараты пеніцыліну ніколі нельга даваць аральна! Лекаванне павінна працягвацца мінімум 5 дзён, нават калі сімптомы адразу згаслі. Занадта ранняе спыненне медыкаментаў можа прывесці да рэзістэнтнасці хваробы. Падтрымліваючы вітаміны таксама могуць выдавацца пасля дамоўленасці з ветэрынарам. Як клапаціцца аб трусе? Калі трусу складана дыхаць, праверце праходнасць насавых адтулін. Калі ёсць густыя вылучэнні з ноздраў, спачатку размачыце іх, прыкладваючы па чарзе да кожнай наздры вільготную сурвэтку або хустку (не перакрываючы пры гэтым рота і не абцяжарваючы дыхання), а потым асцярожна выдаліце пальцамі або пінцэтам. Рабіце гэта паволі і акуратна, не забывайцеся, што ў труса вельмі адчувальная насавая вобласць і, прычыніўшы боль, вы можаце пагоршыць стрэс. Пасля гэтага дайце ласунак. Інгаляцыя. Таксама могуць дапамагчы падтрымліваючыя інгаляцыі. Рамонкавыя настоі павінны выкарыстоўвацца для інгаляцый толькі на вельмі кароткі перыяд і толькі калі ў труса моцны катар. Яны дапамагаюць выводзіць слізь, аднак пры працяглым выкарыстанні дзейнічаюць ссушальна на слізістыя абалонкі. Халодныя інгаляцыі пры дапамозе адпаведных прыладаў (іх можна набыць у большасці выпадкаў у аптэцы) таксама добра падыходзяць, першым чынам маюць сэнс інгаляцыі з марской соллю. Эфірныя алеі нельга выкарыстоўваць на трусах, яны моцна ўзбуджаць слізніцу. Падчас падыходзяць прэпараты для маленькіх дзяцей (напрыклад, Babix Inhalat N). Спосаб дзеянняў пры інгаляцыі. Труса саджаюць у транспартны бокс або малыя краткі. Важна, каб у жывёлы было там сена для спажывання, гэта забяспечвае невялікі дэмантаж стрэсу. У міску кідаюцца кветкі рамонка, заліваюцца кіпнем. Гэтую міску або прыладу для халоднай інгаляцыі трэба ўладкаваць нароўні з боксам/краткамі. Трус не павінен датыкаць міску. Каб пазбегнуць траўм, яе трэба накрыць сітам ці паставіць звонку кратак. Далей на бокс ды міску кладзецца тоўстая хустка, такім чынам пары рухаюцца непасрэдна ў бокс. Не варта накрываць краткі цалкам, маленькая шчыліна павінна заставацца па ніжнім боку, каб гарантаваць дастатковы паветраны зварот. Дайце трусу падыхаць парай 15 хвілін. Інгаляцыя можа праводзіцца ў крайніх выпадках 2-3 разы штодня.
Сілкаванне. Хворым трусам патрэбна вельмі высакаякасная ежа, першым чынам мае сэнс даваць свежы зялёны корм, да якога трус мае прыхільнасць. Свежыя зёлкі могуць падтрымліваць акрыянне: базілік з'яўляецца расслабляючым і заспакойлівым, кроп - заспакаяючым курчы і ўзбуджаючым апетыт, перачная мята - расслабляючым, рамонак - антыбактэрыйным, заспакойлівым, супрацьзапаленчым, заспакаяючым курчы і болесуцішальным. Рамонак і перачную мяту можна выкарыстоўваць таксама як гарбату, моцна разведзеную цёплая або халодную. У вострым выпадку захворвання трус падчас адмаўляецца прымаць ежу, у гэтым выпадку можа быць неабходна сілкаваць жывёлу прымусова. Узважце добра, ці сапраўды гэта неабходна, выкормліванне занадта стрэсавае і сапраўды да яго трэба звяртацца толькі пры татальнай адмове ад ежы. Цеплыня. Хворым трусам патрэбна цеплыня, усталюйце лямпу чырвонага святла. Зважайце на тое, каб толькі адзін кут агароджы асвятляўся і жывёла смагла сама выбіраць, ці ляжыць ей у цеплыні ці не. Тэмпература не павінна быць цяплейшай чым цеплыня рукі. Аднак яшчэ лепш, чым чырвонае святло, былі б прыдатнымі адмысловыя цёплыя падушкі. Грэлкі трэба абярнуць у ручнік, яны трымаюць цеплыню добрых 3 г. Ідэальна было б, аднак, набыць адмысловую саграваюцую падушку для жывёл, якая грэецца ў мікрахвалевай печы і трымае цеплыню да 10 г. Прышчэпка. Магчыма прышчапляць труса супраць Pasteurella multicida і Bordetella bronchiseptica, двух найчасцейшых узбуджальніка, адказных за катар. Гэтай прафілактычнай прышчэпкі хопіць прыкладна на 8 месяцаў. Яе нельга рабіць разам з прышчэпкай супраць міксаматоза ды ГХТ! Але сэнсоўнасць гэтай прышчэпкі аспрэчваецца, яна новая і не прапаноўвае вельмі надзейную абарону. Кішачная флора. Антыбіётык ды змененае падчас хваробы харчаванне можа пашкодзіць кішачную флору трусаў, яе трэба аднавіць. Для гэтага у большасці выпадкаў ветэрынар дае Bird Bene Bac, гэты гель складаецца з засушаных паснуўшых бактэрый, што павінны дапамагаць кішачнай флоры зноў сябе зрэгуляваць. Прасцей і здаравей было б натуральна прапаноўваць трусу сляпы надворак здаровых жывёл, часта трусы спрабуюць яго сцягнуць па ўласным пачыне, у таварышаў па агароджы. Нажаль, чалавеку амаль немагчыма забраць у труса гэты надворак, але звычайны свежы надворак ад здаровых жывёл таксама досыць дапаможа, яго лепш падмяшаць у карчовую массу і выдаваць такім чынам.
|


