| Кішачны супын, маўклівы забойца |
|
|
|
|
Адзін з самых распаўсюджаных чыннікаў, па якой трусаў прыносяць да ветэрынара, - гэта адмова ад ежы. У труса можа ўзнікнуць небяспечны стан, вядомы як кішачны супын. Гэта вельмі пашыраная гісторыя: "Мая труска раптоўна перастала есць, а потым яна памерла." Калі мы распытаем пра дэталі, можна даведацца, што да таго, што трус перастаў есць, у яго яшчэ быў надзвычай дробны надворак (або нават ніякага), або былі бачныя прыкметы ляксы. Вонкава трус можа быць у парадку, рухавы, але не цікавіцца ежай і не пакідае надворку. Праз некалькіх дзён трусу пачынае станавіцца ўсё горш, ён становіцца менш рухавым, абезвожваецца, і, калі становішча не змяняецца, памірае. Вадкія цэкатрофы з'яўляюцца з-за парушэння бактэрыяльнага балансу сляпой кішкі, якое можа выклікаецца шмат якімі прычынамі: хібным антыбіётыкам або харчаваннем. Часта, аднак, адсутнасць надворку выклікана запаволеннем перыстальтычных цяглічных скарачэнняў, што пасоўваюць ежу і вадкасці праз кішачнік. Запаволенне або спыненне перыстатыкі кішачніка вядомыя як страўнікакішачны супын або кішачны стаз. Чаму ўзнікае супын? Кішачны рух можа спыніцца па розных прычынах, сярод іх стрэс, абязводжванне, боль ад пэўнай хваробы (апушыла, зубныя праблемы, інфекцыі, захворванні мачавых шляхоў), кішачнае блакаванне або недастатковая колькасць грубага валакна ў дыеце. Яшчэ не так даўно лічылася, што паколькі трусаў знаходзяць камкі поўсці ў кішачніку, то прычынай кішачнага застою можа быць поўсць, праглынутая трусам падчас чысткі футра. Зараз ужо вядома, што гэта не так, трапленне поўсці ў страўнік - звыклая рэч, пры правільным харчаванні поўсць без праблем выйшла б разам з надворкам. На самой стправе камкі поўсці звычайна - вынік супыну, а не прычына. Як у большасці траваедных жывёл, кішачнік здаровага труса ніколі не пустуе. Трус можа працягваць спажываць звыклую колькасць ежы да самага моманту, калі кашачнік прыпыніць працу. З-за гэтага на момант супыну жывот можа ўтрымоўваць вялікі шарык ежы. У адрозненне ад коткавых камкоў, што складаюцца з поўсці, трусіныя маса, памылкова распазнаная як "камок поўсці", звычайна складаецца па большасці з ежы, скрэпленай поўсцю ды сліззю.Такі шар, нават калі няздольны мінуць страўнік, звычайна можа паволі рассыпацца ад вялікай колькасці выпітай вадкасці і нават вадкай падкормкі, калі ветэрынар лічыць апошнюю неабходнай. Аднак калі маса знаходзіцца там у выніку хранічнага кішачнага супыну, то лекаваць масу, не звяртаючыся да кішачнага застою, у доўгатэрміновай праекцыі будзе непрадуктыўным. Падчас у трусіны кішачнік трапляюць і сінтэтычныя валокны. У адрозненне ад котак, трусы фізічна няздольныя ванітаваць, і калі валокны не змогуць мінуць кішачнік, гэта можа пазбавіць труса магчымасці стрававання. Заквартаваўшы дзе-небудзь уздоўж кішачніка, шар можа стварыць патэнцыйна смяротную закупарку. Акрамя таго, калі сляпая кішка доўга не пусцее, распаўсюджваюцца шкодныя бактэрыі, напрыклад, Clostridium (батулізм ды слупняк). Ад вылучаемага імі газ трус надзвычайна пакутуе. Некаторыя разнавіднасці Clostridium таксама вырабляюць і патэнцыйна смяротныя таксіны. Вантроба намагаецца дэтаксіфікаваць атруту, таму пабочным эфектам супыну бывае сур'ёзнае, нават небяспечнае для жыцця, пашкоджанне вантробы. Ветэрынар, які не прапальпаваў шмат трусіных жыватоў, незнаёмы з адчуваннем здаровага, трохі "друзлага" трусінага страўніка. Друзлы страўнік - чыннік клопату толькі, калі гэта суправаджаецца пустатой у ніжэйшым кішачніку і прыкметамі брушнога дыскамфорту. Падчас супыну звычайнае ціхае буркаценне кішачніка можа змяніцца гучным моцным булькатам або поўнай цішынёй. Трус становіцца апатычным, траціць апетыт, а можа горбіцца ў шарыку, гучна скрыгочучы зубамі ад болю. Калі труса не лячыць, запаволенне або супын кішачнага руху (перыстатыкі) можа прывесці да балючай смерці за адносна кароткі прамежак часу. Як можна выявіць кішачны супын? Дробны надворак або ён адсутнічае, пры энтэрыце - запаленні кішачніка - надворак чапляецца за азадак труса, у некаторых выпадках дробны надворак будзе змешчаны ў ясную або жаўтлявую склізь Раскажыце ветэрынару аб сваіх падазорах на супын. Ветэрынар прыслухаецца да кішачных гукаў і пальпіруе жывот труса, ён можа пажадаць зрабіць рэнтген, каб забачыць, ці ўтрымоўваюць розныя часткі кішачніка ежу або чужародныя аб'екты - ці пустыя і напоўненыя газам. Выгляд кішачніка дапаможа ветэрынару вызначыць, ці ёсць перашкода і дзе яна змешчана. Памятайце, што калі ў труса парушылася страваванне: ён не есць на працягу больш 12 гадзін, у яго дробны надворак або яго няма, Вы павінны лічыць стан НАДЗВЫЧАЙНАЙ сітуацыяй. Неабходна ПАХУТЧЭЙ НЕСЦІ ТРУСА ДА ДАСВЕДЧАНАГА ВЕТЭРЫНАРА. Калі ж трус не есць, нясці яго да ветэрынара трэба неадкладна. Прадухіленне: карміце труса ежай, багатай на валакно, і ніколі не дазваляйце яму сядзець без сена. Калі трус есць сена ды траву, вельмі малаверагодна, што ў яго ўзнікне кішачны супын. Трымаеце труса добра дагледжаным, вычэсвайце яго падчас лінькі (глытаюць менш поўсці), можна даць яму трохі папаі некалькі разоў на дзень, калі Вы бачыце надворак з поўсцю. Забяспечце час ды месца для фізічных заняткаў - прынамсі 30 гадзін на тыдзень, дадавайце да дыеты гародніну. |


