This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Асфіксія PDF Print E-mail

Трусы не могуць ванітаваць, але яны могуць задушыцца ежай. Калі ласка, прачытайце гэты артыкул пра асфіксію на ўсялякі выпадак. Мы спадзяемся, што такое ніколі не здараецца з Вашым трусам, але Вы будзеце падрыхтаваныя.

Як зразумець, што трусіку патрэбна дапамога? Жывёла, якая задушваецца з-за таго, што кавалак ежы трапіў ў дырху, паводзіць сябе наступным чынам: яна шырока расплюшчвае вочы, займае вельмі стромкую паставу, спрабуючы ўхапіць паветра, палахліва бегае туды-сюды, душыцца і робіць моцныя жавальныя рухі, падчас з носу і пашчы вылучаецца пена ды склізь, гэта трохі падобна да ванітаваня. Перханне - не надзейны апазнавальны знак, бо праглынуты кавалак ежы перашкаджае паветранай плыні. Важней за усё паводзіць сябе спакойна, наколькі гэта магчыма. Жывёла не пачне бараніцца, бо ведае, што ёй дапамагаюць.

Што рабіць? Калі такое здарылася і трус не можа дыхаць, то адзіны спосаб выратаваць яго жыццё - своечасова дапамагчы яму.

Спосаб 1. Пасадзіце жывёлу перад сабой на стол, пыскай да сябе. Засуньце левую руку пад трусіны жывот, як на здымку: паміж пярэднімі і заднімі лапамі. Так, каб трус ляжаў дакладна на выгібе лакця.

Прыўзніміце жывёлу спіной да сябе і галавой ўніз, на ўсялякі выпадак прытрымлівайце левай рукой яе заднія ногі, каб трус не падрапаў Вас ды не матляўся занадта моцна. Але звычайна жывёла паводзіць сябе рахмана. Зараз сцёгны жывёлы ляжаць на Вашым левым локцю, і надалей ёсць магчымасць трымаць яе заднія ногі левай рукой. Калі Вы гэта зробіце, то трус аўтаматычна выпрастаецца ў даўжыню, такім чынам, што яго спіна будзе прыціснуца да Вашага жывата, а пярэднія лапы будуць вольныя. Калі трус гэтага не робіць, адцягніце яго пярэднія лапы данізу самі, правай рукой. Такі выцягнуты стан важны, каб рабрыны пашыраліся, скура нацягнулася і ўзнікла вольнае месца для дыяфрагмы.

Далей трэба націснуць трусіку на грудзь, гэта праштурхне кавалак ежы з дапамогай малюсенькай колькасці паветра, што маецца. Калі рабіць гэта правільна, то немагчыма зламаць або нават крануць рэбры. Вось як гэта робіцца: з верхніх фаланг паказніка, сярэдніка і пярсцянца сваёй правай рукі ўтварыце цвёрдую плоскасць, пакладзіце іх на напружаны трохкутнік НІЖЭЙ рабрыннай дугі (Solarplexus) - не на рабрыны - і рэзка націсніце стуленымі пальцамі (не косткамі і не пазногцямі) ў гэтую нацятую ямку. Каб Вам было было больш зручна і зразумела, куды і як ціснуць, мы адлюстравалі дадзены спосаб дапамогі на малюнку:

Штуршок павін накіроўвацца ўнутр цела і адначасова да галавы жывёлы, НЕ закранаючы непасрэдна рэбры. Гэтыя дзеянні падвышаюць нутраныя органы (кішачнік і г.д.) у грудную западзіну, змушаючы лёгкія заняць менш месца, што праштурхоўвае паветра ў заблакаваную дырху. Памятайце, што Вам трэба менавіта паштурхнуць нутраныя органы, а не зламаць рэбры. Штуршок павінен быць сярэдне-моцным, але задзейнічайце для націску выключна першыя фалангі пальцаў. Трэба зрабіць 1-3 штуршкі, з невялікімі перапынкамі. Звычайна ў Вас ёсць толькі адзін шанец. Уявяце сабе, што трус - гэта не вельмі моцна надзьмуты паветраны шарык. Карысна было б, каб Вы навучыліся адчуваць правільную моц штуршка загадзя, папрактыкуйцеся з паветраным шарыкам, каб падчас сапраўднага выпадку удушша ня быць занадта напужаным і не націснуць замоцна. Лепш не рабіць гэтага, калі няма абсалютнай упэўненасці, што ў трусіка цалкавіты захлоп трахеі.

Спосаб 2. Можна скарыстацца таксама іншым спосабам дапамогі, пры якім жывёла застаецца ў гарызантальнай паставе. Для гэтага трэба стаць ззаду труса, прасунуць руку пад яго жывот і ўзняць такім чынам, каб трохкутнік рабрын стаў вольны і заднія ногі не маглі біць ці драпаць. Калі гэты спосаб не дапамог, трэба ўжыць апісаны вышэй метад "дагары нагамі".

Спосаб 3. Вазьміце труса і выпрастайце яго паміж Вашымі локвіцамі такім чынам, каб яго шыя і спінны хрыбет былі цвёрда зафіксаваныя, нос труса павінен паказваць дагары. Пагайдайце труса некалькі разоў уверх-уніз, данізу цягніце не захутка, не ўпусціце трусіка на падлогу! Дазвольце сіле цяжару-вагання пасунуць унутраныя органы труса даверху, выціскаючы паветра з лёгкіх, і (як мы спадзяемся) кавалак ежы з дырхі труса. Гэта трэба зрабіць толькі 2-3 разы, бо такое гайданне з'яўляецца вельмі траўматычным. Варта паўтарыць: важна пераканайцца, што Вы трымаеце труса так, што яга спіна і шыя ВЕЛЬМІ бяспечныя, цалкам зафіксаваныя - так, каб сіла вагання не зламала тонкі хрыбетнік. Калі гэта не працуе, трэба спрабаваць больш сур'ёзныя метады, такія, як спосаб 1.

Калі не дапамагае ніякі метад - хутка вязіце труса да ветэрынара, яны валодаюць больш вялікімі магчымасцямі. Нават калі ў іх не атрымоўваецца дастаць кавалак так, яны могуць даць трусу зашчык, які паменшыць напружанне цягліц, і такім чынам дастаць кавалак ежы. Або можа патрабавацца тэрміновая аперацыя. У любым выпадку памятайце, часу ў вас амаль няма, трэба дзейнічаць вельмі хутка.

Калі трусіку стала лепш. Тое, што дапамога была паспяховай, можна пазнаць па таму, што жывёла пачынае зноў вальней дыхаць або нават жаваць, а паглынутая частка ежы зноў трапляе наверх. Гэта вельмі добры знак. У любым разе пасля выпадку ўдушша ў трусіка мы раім як мага хутчэй наведаць ветэрынара, бо адбыўшыся выпадак асфіксіі ўсё яшчэ можа пагражаць тым, што выкліча ятрасць лёгкіх з наступствам смерці. Ветерынар дапаможа таксама высвятляць, ці не знаходзяцца якія іншыя часткі ежы ў лёгкіх або носе, бо яны могуць выклікаць цяжкія праблемы.

Пералічаныя метады ўжо паспяхова ўжываліся людзьмі, аднак, мы жадалі б падкрэсліць, што мы не даем гарантый, што яны заўсёды прыводзяць да поспеху, Вы самі нясеце адказнасць за сваіх жывёл.

Як пазбегнуць выпадкаў асфіксіі? Ваша жывёла дзякуючы своечасовай дапамозе можа быць уратаваная ад смерці, але лепш не рызыкаваць. Каб трус не захлынуўся, лепш не частаваць галодную жывёлу маленькімі цвёрдымі кавалкамі ежы, такімі, як камбікорм або маленькія часткі сушанай гародніны. Небяспечныя таксама вялікія кавалкі бананаў. Памятайце:калі ваш трусік вельмі голодны, спачатку давайце яму сена, і толькі калі голад трохі пройдзе, - камбікорм ці ласункі. Прагная жывёла, нажаль, нічому не вучыцца, таму Вы павінны самі ўзяць адказнасць за свайго трусіка і не частаваць яго нічым патэнцыйна небяспечным. Ласункамі павінны быць здаровыя рэчы накшталт свежай садавіны і гародніны.

Зараз у Вашай жывёлы ёсць другі Дзень Народзінаў... Take care

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬