This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Хваробы
Як вылекаваць труса з кішачным супынам? PDF Print E-mail
Сапраўдная кішачная перашкода амаль заўсёды суправаджаецца сур'ёзным раздуваннем і вострым болем. У яе выпадку лекі, правакуючыя кішачную рухомасць, могуць толькі пагоршыць сітуацыю, пасунуўшы блакаванне ў вузкую вобласць, дзе яно цалкам заблакуе кішачнік. Аднак калі няма поўнага блакавання, то медыкаментознае лячэнне лічыцца лепшым за аперацыю. Гастратамію (хірургічнае адкрыццё страўніка) можна зрабіць і выдаліць перашкоду, але ў трусаў, якія падвяргаюцца гэтай аперацыі, жаласна нізкія паказальнікі выжывання. Тыя, хто перажываюць аперацыю, вельмі часта канаюць праз некалькі дзён ад перытаніту або ад іншых ускладненняў, нават пры доглядзе самага дасведчанага кваліфікаванага трусінага хірурга. Аперацыю на трусіным страўніку трэба разглядаць толькі як самы апошні варыянт.
Read more...
 
Агульнае наконт здароўя PDF Print E-mail

Кожны ўладальнік жадае, каб яго трус быў здаровым ды моцным. Таму так важна падтрымоўваць гігіену ды добра даглядаць за трусам. Таксама нельга ігнараваць захворванні, каб яны не паспелі нашкодзіць жывёле. Здаровы трус вясёлы, цікаўны ды энэргічны, ён рэагуе на тое, што адбываецца навокал. Футра чыстае, не выглядае тлустым (брудна-бліскучым), няма лысінак. Важна паглядзець на зубы: разцы на верхняй сківіцы павінны знаходзіцца ПЕРАД ніжнімі разцамі.

 

Read more...
 
Захворванні дыхальных шляхоў PDF Print E-mail

Сімптомы захворванняў. Пачатковымі сімптомамі ў большасці выпадкаў з'яўляецца частае чханне, акрамя таго трус пачынае ўзмоцнена даглядаць за галавой. У прагрэсіўнай фазе прыбывае яшчэ катар, памяншаецца вага, трус адмаўляецца ад ежы, пачынаецца слёзацёк і да таго ж дыхавіца. Трус дыхае адчыненым ротам, можа выцягваць галаву і шыю, жывот і грудзі моцна ўздымаюцца і ападаюць пры дыханні, жывёла ляжыць, падвышаецца тэмпература. Часам даходзіць нават да касога трымання галавы і адначасова можа далучыцца атыт, бранхіт, ятрасць лёгкіх. Далей жывёла становіцца апатычнай і, нарэшче, памірае на працягу адносна кароткага часу, калі не звяртаюцца да ветэрынара. Пры першых прыкметах прастуды трэба адразу наведваць ветэрынара, бо інакш ад простага катару (рыніта) вельмі хутка можа дайсці да ятрасці лёгкіх!

Read more...
 
Кішачны супын, маўклівы забойца PDF Print E-mail

Адзін з самых распаўсюджаных чыннікаў, па якой трусаў прыносяць да ветэрынара, - гэта адмова ад ежы. У труса можа ўзнікнуць небяспечны стан, вядомы як кішачны супын. Гэта вельмі пашыраная гісторыя: "Мая труска раптоўна перастала есць, а потым яна памерла." Калі мы распытаем пра дэталі, можна даведацца, што да таго, што трус перастаў есць, у яго яшчэ быў надзвычай дробны надворак (або нават ніякага), або былі бачныя прыкметы ляксы. Вонкава трус можа быць у парадку, рухавы, але не цікавіцца ежай і не пакідае надворку. Праз некалькіх дзён трусу пачынае станавіцца ўсё горш, ён становіцца менш рухавым, абезвожваецца, і, калі становішча не змяняецца, памірае.

Read more...
 
Асфіксія PDF Print E-mail

Трусы не могуць ванітаваць, але яны могуць задушыцца ежай. Калі ласка, прачытайце гэты артыкул пра асфіксію на ўсялякі выпадак. Мы спадзяемся, што такое ніколі не здараецца з Вашым трусам, але Вы будзеце падрыхтаваныя.

Read more...
 
<< Start < Prev 1 2 Next > End >>

Page 1 of 2
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬