This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Уладкаванне памяшкання для шпацыроў PDF Print E-mail

Некаторыя людзі абмяжоўваюць месца шпацыраў адным пакоем, іншыя дазваляюць бегаць па ўсёй кватэры. Незалежна ад таго, што Вы абярэце, трэба пераканацца, што ўся тэрыторыя бяспечная для труса. Труса ў хаце падпільноўваюць пэўныя небяспекі, якія трэба ўлічыць, асабліва калі трус яшчэ маленькі.  

Правады (электрычныя ды тэлефонныя) звычайна з'яўляюцца фаварытамі сярод рэчаў, што выклікаюць цікавасць труса пры яго вольным утрыманні. Згрызанне электраправодкі можа выклікаць кардыялагічны шок, гэта адна з самых відавочных небяспек труса. Трусы інстыктыўна грызуць усе галінкі ды карэнчыкі, якія трапляюцца ім на шляху. Неабходна або прыняць усе правады і шнуры з месцаў, куды будзе дапушчаны трус, альбо абгарнуць іх ахоўным пакрыццем, каб прадухіліць шок і агонь: схаваць у пластыкавыя скрыні ці ў кажух з вінілавай трубкі. Калі разрэзаць трубку нажом уздоўж, шнур можна змясціць у ёй. Калі гэтага не зрабіць, правады абавязкова будуць перагрызенымі, што можа скончыцца журботна: смерцю трусіка на электрычным крэсле.

Трымаеце хатнія хімікаты, парашкі і іншую атруту ў замкнёнай шафе. Пажадана забяспечыць бяспеку шпалер іпаклапаціцца, каб трусу не трапляўся на зуб абутак, інакш трусік можа нарабіць шкоды. У тым месцы, дзе Вы мяркуеце выпускаць Вашага гадаванца, прыміце з падлогі ўсе залішнія небяспечныя рэчы, а таксама тое, што б Вы не хацелі, каб з'елі. Гэта неабходная ўмова бяспекі.

Трусам падабаецца бегаць, скочыць і залазіць на мэблю. Часта яны залазяць у месцы, якія Вы, магчыма, разглядалі як знаходзячыеся па-за іх дасяжнасцю (сталы і г.д.)  Як высока і як спрытна скача трус, залежыць ад індывідуальных асаблівасцяў звярка, яго тэмпераменту і атлетычнага складу. Падзенне з вышыні (нават невялікай) можа прывесці к сур'ёзных траўмаў і стрэсавых станаў, што згубна ўплываюць на здароўе труса. Дарослыя трусы значна спакайней, таму небяспека такіх траўмаў па меры сталення труса, рэзка зніжаецца. Не павінна быць месцаў, дзе трус можа захруснуць. Пераканайцеся, што ў пакоі няма нічога вострага, чым бы трус мог нашкодзіць сабе, што няма занадта высокіх месцаў, адкуль трус мог бы зваліцца і параніцца.

Імкненне трусаў стала нешта грызці хутчэй нязручнае, чым небяспечнае. Але сачыце, каб трус не з'еў расліны, якія знаходзяцца ў Вашай хаце: змясціце іх па-за дасяжнасцю трусаў. Большасць хатніх раслін атрутная для вушастых, і яны могуць ад іх памерці. Яны павінны быць прыбраныя ў 100% недасягальнае трусу месца. Сінтэтычныя матэрыялы (дыванкі) гэтак жа ўяўляюць небяспеку, бо яны не пераварваюцца трусам і патэнцыйна могуть прывесці к закаркавання кішачніка. Мэблевыя фарбы і лакі часта таксічныя.

Заўсёды прычыняйце накрыўку ў прыбіральні, каб пазбегнуць выпадкаў, што трус туды зваліцца і патоне. Зачыняйце вонкавыя дзверы і вокны. Усталюеце краткі ў дзвярных праёмах у пакоі, якія не з'яўляюцца “бяспечнымі для труса” (Падказка: яны прагрызуць праход напрасткі праз пластмасавыя краткі - набудце замест гэтага металічныя.)Трусік заўсёды павінен мець нешта для грызення, цацкі: напрыклад, кардонныя скрыні, напоўненыя сенам, вецце, вырабы з саломы - так, каб ён быў адцягнены ад жавання мэблі і дыванкоў. Маладыя трусы (менш за год) больш схільныя да шкоды і патрабуюць большых намаганняў па небяспецы чым сталыя трусы.

Адна з небяспек, якія падпільноўваюць труса падчас шпацыраў, тое, што ён можа нечакана скокнуць Вам пад ногі! У гэтым выпадку можа пацярпець не толькі трус, але і Вы самі. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя. Каморка падчас шпацыру павінна заставацца адчыненай, каб трус у любы час мог вярнуцца да сабе дадому.

Хованкі. Дзікія трусы - лёхавыя жывёлы і вялікую частку часу праводзяць не на паверхні, як зайцы, а ў бяспечнай сістэме лёхаў. Дакладна гэтак жа, як іх дзікім сваякам, свойскім трусам падабаецца хавацца ў цёмных лёхах, бо ў свойскіх трусаў захавалася тая самая патрэба мець бяспечнае мейсца, у якім бы яны пачувалі сябе спакойна. Ва ўсялякіх адтулінах ды шчылінах яны адчуваюць сябе ў поўнай бяспецы: там яны не толькі знаходзяць абарону, але і праводзяць неактыўныя фазы, падчас якіх адпачываюць і спяць. З-за таго, што трусы ахвотна змяняюць свае спальныя месцы, раіцца гарантаваць ім як мага больш сховішчаў і месцаў для адпачынку. Неабходная колькасць хованак залежыць ад памеру групы трусаў ды наяўнасці вольнага месца ў загоне. Некаторыя трусы задаволена сядзець у скрынцы, поўнай сена, іншым патрэбна цалкам закрытая, каб схавацца. Паспрабуйце прапанаваць для хованак саламяныя кошыкі, запоўненыя сенам, кардонныя скрынкі з уваходам-адтулінай або вялікія кардонныя трубы.Можна выкарыстоўваць сховішча з дрэва ды кары. Драўляныя хаткі з заакрам, нажаль, занадта малыя для большасці трусаў. Лепш за ўсё зрабіць хатку сваімі рукамі, каб яна адпавядала памерам труса і асаблівасцям вальера. Неабходныя драўляныя дошкі можна набыць у краме з будаўнічымі таварамі, а потым змацаваць іх дома шрубамі. Гэтыя звяркі ахвотна сядзяць або ляжаць на хатцы, таму раюць рабіць плоскі дах.

Добрым сховішчам могуць быць тунэлі і скрынкі з пахіламі ды вокнамі, зробленыя з трывалага кардона, гэта вельмі зручная рэч, трусам падабаецца залазіць у іх, драпаць і грызці. У некаторых самай папулярнай цацкай стаў тубус (кардонка цыліндрычнай формы ці пластмасавая труба дыяметрам сантыметраў 15). Вы можаце затыкнуць адзін канец тунэлю паперай або баваўняным ручніком, трус з задавальненнем будзе рыць праход. Можна гуляць і ўдваіх: робіш выгляд, што ты яго пільнуеш калі аднаго выйсця, заглядаеш туды. Тады ён схаваецца і выскачыць з іншай "нары", з-за тваёй спіны, каб цябе напалохаць. Бывае вельмі задаволены. Або за канапай, без усялякіх тунэляў так можна хавацца - і бегаць адзін за адным. Вы можаце разнастаіць памяшканне, дзе жывуць трусы, або на выпасе, накрыўшы стул прасцінай так, каб атрымалася норка з 1-2 праходамі. Трусам падабаецца бегаць пад покрывам, цягнуць яго зубамі або капаць пярэднімі лапамі ў звісаючай тканіне. Тканінны тунэль можна змайстраваць самім, яны таксама прадаюцца ў заа-крамах або праз інтэрнэт. Іх трусікі выкарыстоўваюць для сну, адпачынку, хованак або капання. Акрамя мяккіх тунэляў трусы ахвотна спаць на покрывах, прасцінах, ручніках і лапікавых дыванках. Для выпаса можна вырабіць некалькі драўляных хатак і тунэляў, з якіх уладкаваць для трусаў вялікую гульнявую пляцоўку. Час ад часу падчас фаз адпачынку яны хаваюцца ад сваіх сяброў, таму ў ідэале кожнаму трусу трэба падаць асобнае сховішча, каб пры неабходнасці жывёлы маглі адасобіцца. Але часцей за ўсё трусы ляжаць побач і імкнуцца падтрымліваць кантакт галовамі адзін з другім, таму ім патрэбныя хованкі досыць прасторныя, каб змясціць адначасова мінімум двух трусаў. Розныя магчымасці для хованак павінны быць у трусаў не толькі ў каморцы, але і падчас выпаса.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬