This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Уладкаванне загона/каморкі PDF Print E-mail

Трусы могуць жыць не толькі звонку, але і ў хаце, дзе яны будуць часткай сям'і. Краткі хатняму трусу трэба набыць самыя вялікія, якія знойдзеце, бо маленькія ня здольны забяспечыць трусу зручнае жыццё і ў іх ён не мае магчымасці прадэманстраваць свае звычайныя паводзіны: вольна рухацца, рыць ды скокаць. Стала зняволеныя трусы больш хварэюць і нават пры вельмі добрым доглядзе іх жыццё недзе на 30% карацейшае, чым ў тых, што вольна бегаюць па пакою. Пажадана адвесці для труса пакой ці зрабіць вялікі загон. Краткі пакідаюць адчыненымі ўвесь час у межах гэтай "трусінай" тэрыторыі (па-за німі ён будзе хавацца).

Дарэчы, краткі можна выкарыстоўваць і як часовае “жытло” (на частку дня). Калі Вы замыкеце трусаў на частку дня, трэба кампенсаваць гэта зняволенне памерам кратак. Чым большыя яны будуць, тым лепш. Для здаровага жыцця ім патрэбна як найменш 2 кв.м. на аднаго. Вышыня каморкі павінна дазволіць трусу ўставаць на заднія лапы, не датыкаючы яе верх. Каб с'эканоміць на плошчы, можна пабудаваць/набыць шматпавярховую каморку, са звязанымі "масткамі" паверхамі - ім гэта падабаецца. Калі 2 кв.м. зашмат для Вашай кватэры і Вы пабудавалі меншую каморку, то не пакідайце трусіка за краткамі збыт доўга, такі трус павінен мець магчымасць вольна бегаць па хаце не менш як 5 гадзін на дзень, або ўначы. Калі Вы прывучыце яго выкарыстоўваць прыбіральню, пакідаць шпацыраваць труса будзе прасцей. Калі тое, што Вы пачулі зараз, падаецца Вам перабольшаннем, падумайце, калі ласка, пра сябе самога - і параўнайце трусіную каморку з пакоем, у якім бы Вы былі павінны правесці ўсё сваё жыццё. Мы тут размаўляем пра жывую істоту, у якой ёсць запатрабаванні, гэтак жа як у нас, людзей. Мы задавальняем нашы патрэбы, чаму ж мы паводзім сябе іншым чынам, калі гаворка ідзе аб іншых жывых істотах?

Калі Вы абралі адпаведнае месца, зрабіце там агароджу. Натхненне ды прыклады, як гэта б магло выглядаць, Вы можаце знайсці тут. Трусам трэба шмат бегаць ды скакаць, таму ў іх памяшканні павінна быць дастаткова мейсца, каб жывёлы маглі ў ёй спакойна перасоўвацца. Таксама павінна быць дастаткова мейсца, каб яны маглі пры жаданні размінуцца адзін з другім. Інакш яны будуць сварыцца.

Пабудова. Лепшай падлогай з'яўляецца паддон, зроблены з пластыка (ці з карапласта), бо трусы няздольныя жыць на драцяной/краткавай падлозе: у іх на лапах няма падушачак (як у котак). Калі Вы вымушаны выкарыстаць каморку з драцяной падлогай, трэба пакласці зверху дыванок, каб сядзець на ім, інакш трус будзе праводзіць амаль увесь час у прыбіральні. Сцены-краткі. Пластыкавыя ці шкляныя сцены лічуцца горшымі, бо не даюць цыркуліраваць паветру (жара+вільгаць+задуха). Уваход павінен быць збоку (а не зверху), каб трус мог сам вяртацца і выходзіць. Калі высата сценак 100 см, то дах не абавязковы.
Спераду каморка павінна мець дзьверы ды стаяць на падлозе, каб трусік мог вольна ў яе заходзіць ды выходзіць. Калі падлога ў каморцы слізкая (з пластыка), можа быць вельмі карысным дыванок ці грубы ручнік. А вось насыпка з габлюшак на падлозе не патрэбная, і нават перашкаджае прывучэнню труса да прыбіральні ды пашкоджвае падэшвы яго лапак.

Краткі трэба разглядаць як "хатку" труса. Абавязковая мэбля ды рэчы, што робяць час труса прыемным:
1. Сеннік для травы (звычайныя яслі ці шар). Трусы маюць звычку падкідваць навакольныя рэчы, за якія можна ўчапіцца зубамі, таму сеннік лепш замацаваць, а кармушка павінна быць не пластмасавай, а керамічнай, слізкай для зубоў і досыць цяжкай, каб яе нельга было перакуліць. Таксама можна прымацаваць кармушку ды паілку да кратак.
2. Паілка для вады (керамичная міска або слочак)
3. Кармушка для сакаўных кармоў (міска або доска з дзіркамі/вяроўка з прышчэпкамі)
4. Прыбіральня (лотак, лепш вуглавы) з насыпкай. Прыбіральня ды "сталовая" павінны знаходзіцца асобна.
5. Посцілка. Выкарыстоўвайце матэрыял, які прасуецца ды ўбірае вільгаць, напрыклад баваўняныя дыванкі, воўну або дзіцячую коўдру/ручнікі. Не выкарыстоўвайце штучныя дываны, таму што яны не абсарбуюць ды з'яўляюцца абразіўнымі для ног, і ях цяжка цалкам папрасаваць.
6. Пясочніца (пажадана).
7. Месца для адпачынку: ложак, домік, пячора, гамак ці іншае мейсца для адпачынку. Кожнаму трусу - асобная. Лепш павышэй. Калі не зробіце - 95% верагоднасці, што трус будзе спаць у прыбіральне, а какаць недзе на падлогу ў вуглу. Або, як горшы варыянт, будзе спаць у прыбіральні проста такі на брулях ды лайне. Я не жартую. Зрабіце гняздо прыемным, і трусу будзе падабацца быць тамака, нават калі краткі адчыненыя.
8. Лёх для хованак таксама абавязковы. Гэта адмысловае месца, дзе трусы змогуць пачуваць сябе бяспечна і проста сядзець ці памаглявацца, лашчыцца адзін з адным.
9. Рэчы з галінак для зубоў ды цацкі для гульняў. Па шчасцю, гэтыя патрэбы ды клопаты танныя.

Не імкніцеся паставіць зашмат усяго ў каморку: трусу патрэбны рух і таму асабліва важна, каб у яго было досыць месца. Каморка павііна быць такой, каб яе было лёгка прыбіраць. Трымаеце краткі ў прахалоднай вобласці. Як шматлікія іншыя хатнія жывёлы, трусы не любяць сквазнякоў. Яны могуць прывесці да празябы, якая ў трусаў часта скончваецца смерцю. Аптымальныя умовы ўтрымання труса: тэмпература 15-20 ступняў С, вільготнасць 60-70%. Таксама небяспэчна нізкая тэмпература пры вялікай вільготнасці. Падвалы часта занадта вільготныя, што можа выклікаць хваробы дыхальных шляхоў. Тэмпература месца, дзе знаходзіцца каморка, павінна быць не занадта гарачэй і не занадта халоднай. Калі тэмпература дасягае 25 і вышэй, асабліва калі ўзровень вільготнасці высокі, існуе патэнцыял для фатальнага цеплавога выценю. У смажаніны дні, калі кандыцыянаванне паветра не даступна, пакідайце ў кратках пластмасавы малочнік, запоўнены замарожанай вадой, каб трус мог выкарыстоўваць яе як партатыўны "кандыцыянер".

Калі Ваш трус карыстаецца прыбіральняй з адчыненым верхам (без кратак) і сядзіць непасрэдна на насыпке, не трэба выкарыстоўваць коткавую насыпку, бо ён захруствае ў жываце труса. Варта выкарыстоўваць прыбіральні з краткамі, ззе надворак ды брулі трапляюць у пластмасавы паддон, які проста чысціць. Няёмкую падлогу трэба дапаўняць месцам для ляжання, у той час як дыванкі адчуваюцца прыемнымі пляцамі для ляжання.

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬