| Як зрабіць каморку з кратак |
|
|
|
|
Калі ёсць адпаведны матэрыял, то даволі проста: Злучыце краткі адну з адной, каб сфармаваўся перыметр каморкі. Краткі некаторых фірм цяжэй запхаць у злучальнікі, чым звычайныя. Магчыма, Вам спатрэбіцца дапамога пары абцугоў або малатка, каб зрабіць некаторыя са злучэнняў. Можна фіксаваць краткі і кабельнымі злучальнікамі-пасамі, тады злучэнне больш надзейным. Таксама пасы дапамогуць, калі ў Вас няма спецыяльных злучальнікаў для кратак.
Далей трэба загнуць сценкі, для гэтага надрэжце карапласт уздоўж унутраных ліній, выкарыстоўваючы разак або лязо. АСЦЯРОЖНА, не прарэжце карапласт наскрозь. Можаце папрактыкавацца спачатку на непатрэбным кавалку. Рэзаць супраць ліній цяжэй, чым уздоўж. Загінайце счыны ў адваротны ад разрэзаў бок. Уладкуйце іх, як на здымку, ды зафіксуйце счыны ў кожным кутку якасным скочам. Некалькі шырокіх палос на вонкавым баку будзе дастаткова.
Патлумачу, што дзе. Верхні паверх: Ніжні паверх: Выгоды каморкі з кратак ды карапласту: У труса вельмі шмат месца, краткі лёгка прымаць, недорага, праект лёгка зрабіць ды перабудаваць, можна абіраць розныя колеры, эстэтычна прыемнае, доўга працуе, загон добра праглядаецца, там добры паветраны зварот, можна дадаваць ўзроўні, супраць-коткавы, матэрыялы можна па-рознаму выкарыстоўваць, з кратак можна зрабіць сеннік, зберагае грошы, лёгка прыбіраць ды чысціць з-за адкідных счынаў, лёгка знайсці мейсца ды ўпрыгожыць, амаль нічога не важыць, лёгка пашырыць/паменшыць, разборны (для захавання). Але вядома, што нават найлепшы загон не заменіць для труса практыкаванняў ды яго часу на воле. Трусу патрэбна як мінімум чатыры гадзіны шпацыроў на дзень. Іх трэба выпускаць, каб яны пабегалі, зрабілі належны "брык", даследвалі дом, пераследвалі адзін аднаго, упадаць у непрыемнасці ды рабілі ўсе іншыя рэчы, якія так падабаюцца свойскім трусам. Але я адыходжу ад тэмы... |





