This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
 RSS 
Лішайнік
Cetraria
Бурак сахарны
Beta vulgaris altissima
Груша
Pyrus communis
 RSS
Догляд PDF Print E-mail

Калі Вам падаравалі труса, падрыхтуйцеся да таго, што яны патрабуюць шмат высілкаў ды выдаткаў. Дазвольце трусу жыць у хаце, тады ён стане часткай сям'і і Вы будзеце атрымоўваць асалоду ад яго кампаніі шмат год. Аб маладым неспакладзеным трусіку складана клапаціцца, менавіта таму шмат сімпотных трусаў уладальнікі аддаюць або папросту выкідаюць на вуліцу. Каб даглядаць за трусам, трэба мець пачуццё гумару, вялікае цярпенне, а таксама...

Як “думаць па-трусінаму”. Калі Вы любіце трусаў, і жадаеце клапаціцца аб іх так добра, наколькі можна, Вы павінны паспрабаваць глядзець на жыццё з іх пункту гледжання. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню трус не з'яўляецца ні грызуном, ні зайцам. З-за вонкавага падабенства пры звычайнай размове трусоў ды зайцаў часта блытаюць аднаго з другім, але гэта не апраўдана заалагічна. Трусы ды зайцы адрозніваюцца настолькі ж, наколькі розныя сабакі ды коткі. Хатнія трусікі паходзяць ад дзікіх трусаў. І да Rodentia=грызуноў яны асаблівых адносін не маюць ні біялагічна, ні фізіялагічна, бо яны не могуць трымаць ежу пярэднімі лапамі ды іх зубы інакш пабудаваныя. Трусік - гэта вельмі цікаўная і таварыская істота, можа стаць нашым сябрам, калі толькі прысвяціць яму дастаткова часу. Апісваючы труса, важна памятаць, што ў кожны з іх індывідуальны, і наўрад ці магчыма рабіць абагульненні наконт усіх трусаў. Аднак можна сказаць, што свойскія трусы такія ж самыя, як дзікія, і паказваюць адну або больш з наступных рыс:

* Яны запраграмаваны, каб баяцца таго, што іх з'есць ліса ці іншыя драпежнікі - нават калі ў Вашай хаце або садзе бяспечна! Менавіта таму ў іх вялікія вушы, каб прыслухацца да небяспекі, і вочы навыкаце, такім чынам яны могуць бачыць ўсё навакол іх. ШТО АЗНАЧАЕ: трусам не падабаюцца гучныя шумы або раптоўныя рухі, таму не палохайце сваіх свойскіх жывёл гучнай музыкай і шумнымі гульнямі. Трымаеце асобна немаўлят - іх сутаргавыя рухі вельмі палохаюць трусаў!

* Трусам падабаецца грызці ды рыць, гэта тое, што яны робяць, калі ствараюць лёхі. ШТО АЗНАЧАЕ: Для трусаў ад прыроды натуральна "аглядаць" рэчы зубамі: перажоўваць мэблю, дыванкі, драпаванні, і, самае смяротнае з усіх, электрычныя шнуры. Гэта іх уроджаная схільнасць і адвучыць іх ад гэтага цалкам немагчыма. Нават пасля смачнага сняданку трус будзе шукаць, што б яму пагрызць і не адмовіцца нешта з'есці. Шмат хто дазваляе сваім трусам бегаць па хаце, як котке. Калі гэта Ваш выпадак, Вам або прыйдзецца смірыцца з гэтай яго адвечнай звычкай ды ўладкаваць Вашу хату для труса. Хатнім трусам патрэбны рэчы, каб жаваць (напрыклад, пруты або галінкі) і мейсца, дзе рыць.

* У той час як дзікія продкі хатніх трусаў былі прыручаныя, зайцаў немагчыма ўтрымоўваць як свойскіх жывёл. Але большасці з трусаў не падабаецца, калі іх бяруць на рукі, і ў іх ёсць вялікія зубы і кіпцюры, якія яны будуць выкарыстоўваць, калі яны баяцца або злосныя. ШТО АЗНАЧАЕ: не трэба падбіраць труса, калі на тое няма асаблівай патрэбы: трусікі маюць вельмі далікатны шкілет ды косткі і іх лёкка пашкодзіць няслушным абхаджэннем. Пасябруеце са сваім трусам лепш на ўзроўні зямлі. Але кожны гаспадар павінен навучыцца бяспечна падымаць свайго трусіка (ім патрэбны рэгулярныя медыцынскія агляды і г.д.) Ці ведаеце Вы, што трусікі могуць мурлыкаць? Зусім не так, як коткі, а па-свойму, па-трусінаму. Трусік ад задавальнення мелка пагруківае зубамі, ад чаго ўтвараецца гук, падобны да мурлыкання. Трэба мець транспартыровачную каморку. Трусы - вельмі сацыяльныя жывёлы і іх пажадана ўтрымоўваць групамі.

* Трусы актыўныя: у прыродзе яны бегаюць па некалькі гадзін кожны дзень і перамяшчаюцца на адносна вялікія адлегласці. ШТО АЗНАЧАЕ: трусаў нельга ўтрымоўваць увесь час за краткамі. Рух жыццёва важны для здароўя труса, неналежнае ўтрыманне прыводзіць да шматлікіх фізічных і паводніцкіх адхіленняў. Ці шмат у Вашых трусаў месца, каб бегаць? Трусы могуць жыць у зачыненым памяшканні як хатнія трусы, або, на вольным паветры ў загоне, дзе ён зможа бегаць. Што б Вы ні абралі, Вашай сям'і будзе неабходна прыстасаваць частку хаты і/або саду для Вашай свойскай жывёлы. Трусам патрэбна вельмі вялікая каморка, дастаткова фізічных практыкаванняў ды разумовых гульняў штодня, цацкі для грызення. Каморка павінна мець цвёрдую падлогу. Калі падлогу з кратак, яе трэба пакрыць дыванкамі або ручнікамі, каб пазбегнуць запалёння ног. Набывайце самую вялікую каморку, якую Вы зможаце знайсці! Ёсць шмат творчых магчымасцяў і ідэй жылля. Змясціце яго ў памяшканні, дзе ёсць рух - не ў вільготным падвале, гаражы або гарышчы. Выпускайце іх для штодзённага шпацыру на некалькі гадзін! Або агарадзіце вобласць вакол іх клеткі, дзе яны могуць бегаць.

* Трусы ўсім цікавяцца. Яны дапытлівыя, ім падабаецца ўсё даследаваць.  Гэта таму, што дзікія трусы заўсёды павінны ведаць самы хуткі шлях назад да іх лёха і дзе знайсці лепшую ежу. ШТО АЗНАЧАЕ: трусам падабаецца залазіць ў (і на!) новыя цацкі. Так дайце ім кардонныя скрынкі, вялікія трубы (скатаны дывванок), каб гуляць з імі. Ім таксама падабаецца шукаць смачную ежу, таму Вы можаце схаваць прынадныя кавалачкі і назіраць за тым, як Вашыя трусы на іх палююць! Жадаеце прыцягнуць увагу труса? Проста сядзце на падлогу ў зоне іх дасягальнасці, пачніце чытаць кнігу і праігнаруйце іх. Большасць не зможа супрацівіцца жаданню падыйсці. Любая свойская жывёламае свае спецыфічныя рысы паводзінаў, свой характар. Трус папрыродзе незавісімы,цыкаўны ды недаверлівы. Ён здольны дастаткова хутка разумець вашыя каманды, жэсты або інтанацыі, разумець, калі да яго звяртаюцца. Але гэта яшчэ не значыць, што трус Вас паслухаецца, нават добра ведаючы, чаго ад яго хочуць (напрыклад, каб перастаў грызць абоі). Трус хутка прызвычайваецца дагаспадароў. Таму, каліВаш лад жыццяпатрабуе дальніх паездак, улічвайце, што прабыванне труса ў Вашых сяброў ды знаёмых не пойдзе яму на карысць. Звярок будзе сумаваць без Вас, можа адмовіцца ад вады ды ежы, нават захварэць.

* У адрозненне ад зайцаў, дзікія трусы рыюць і ўладкоўваюць сабе падземныя лёхі для жыцця і выходзяць з іх на змярканні. Трусам падабаецца хавацца дзе-небудзь -  трусы выкарыстоўваюць свае лёхі і як бяспечную зону падчас небяспекі, і як месца, каб адпачыць у бяспецы. ШТО АЗНАЧАЕ: трусам патрэбна цёмная адтуліна, дзе яны могуць асцюдзіцца у супакою. Ніколі не змушайце сваіх трусаў вылезці з яго хованкі: яны будуць напалохацца Вас і пратэстуючы, пакусаць або падрапаць.

* Трусы скрупулёзна сочаць за цысцінёй і наогул самі могуць добра парадзіць з доглядам футра. Іх не патрэбна і не пажадана купаць. Але калі гэта трэба зрабіць па некаторых прычынах, тады асцярожна ачысціце поўсць хустачкай, змочанай вадой. У выключных выпадках труса можна памыць. Ніколі не купайце труса толькі таму, што ў яго, напрылад, рудыя ці брудныя ў пяску лапы. Насыпка ў прыбіральні лепш натуральная, лепш не выкарыстоўваць кедравыя габлюшкі ды кашачую насыпку. Калі Вы будзеце ўтрымоўваць каморку свайго труса ў чысціні, то ў ёй ня будзе смярдзець. Прыбіральню трэба прыбіраць кожны дзень, каб ухіліць водар, яе можна палошчыць белым воцатам. Калі за трусам належным чынам даглядаць, ад яго амаль няма паху. Але гаспадару трэба самастойна даглядацьза ягонымі кіпцюрамі. Трэба мець кіпцюрэзку або адмысловыя абцугі для апрацоўкі ды абцінання кіпцюроў час ад часу. Грабянец з мяккай шчоткай патрэбны для вычэсвання страчанай поўсці. Трусы ліняюць праз месяц. Прадукты супраць блох атрутныя для трусаў. Калі Вам трэба скарыстацца ім, знайдзіце самы слабы, які Вы можаце знайсці для кацянят ды спытайце дасведчанага ветэрынара. "Франтлайн" забаронены для ўжывання на трусах, ён атрутны.

* Трусам даспадобы руціна. Змены харчавання, мейсца жыцця ці раскладу дня могуць выклікаць хваробу або трус пачне дрэнна сябе паводзіць. У трусаў ёсць прыблізна 6 мільёнаў смакавых рэцэптараў, такім чынам яны маюць вельмі добры густ і атрымліваюць асалоду ад разнастайнасці! Ніколі не змяняйце дыету Вашага труса раптам, так могуць быць выкліканыя сур'ёзныя засмучэнні працы кішачніка. Калі харчаванне павінна быць зменена, увадзіце новы корм паступова, хуткія змены могуць прыесці да смерці. Прымацуйце да кратак водную бутэльку або змясціце цяжкую міску вады, лепш штодня замяняць яе. Сена са злакавых абсалютна неабходна для харчавання, камбікорм таксама лепш набываць з тымафееўкі, а не люцэрны. Можна даваць свежую гародніну: моркву, браколі, салату і некаторыя іншыя. Патрэбны салявы камень. Трус бывае непрадказальным, ён можа крыўдзіцца дыпомсціць. Дасягнуўшы даверу вашага гадаванца, Вы можаце яго лёкка згубіць, адругаўшы або шлёпнуўшы за лужу ў крэсле або перасадзіўшы ў новыя краткі, нават калі яны большыя і больш зручныя за старыя. Трусы вельмі кволыя і дрэнна пераносяць раптоўныя змены тэмпературы, асабліва дрэнна на іх адчуванні сказваецца перагрэў. 10-25 ступняў для іх - самая аптымальная тэмпература. Трэба берагчы труса ад спекі, вільгаці, ад пагрозы атак драпежных звяроў. Яны могуць пасвіцца на Вашым газоне на дачы, калі ён вольны ад пестыцыдаў і атрутных раслін.

* Дзікія трусы жывуць недоўга, але свойскі трус пры добрым доглядзе можа жыць вельмі доўгі час - 8-12 год. ТАМУ: лепш знайсці добрага ветэрынара, спецыялізуючагася па трусам. Нават здаровым трусам трэба бачыць ветэрынара рэгулярна, напрыклад, каб зрабіць прышчэпкі супраць смяротных хвароб міксаматоза ды віруснай гемарагічнай хваробы. Калі Ваш трус неяк параніцца або будзе дрэнна сябе пачуваць, яму таксама будзе патрабавацца хуткая ветэрынарная дапамога. Аральны пеніцылін ды лінказамін вельмі небяспечныя для трусаў!

 
Rating All.BY ⠫ TUT.BY ⠫
᪨ ᠩ⮢ i    ⠫+᪮ ⥬